На запыт знайшлося 337 артыкулаў

  1. 221
    дозоръ — нагляд; догляд, апека
  2. 222
    доилница — карміцелька, мамка
  3. 223
    доискатися
    1. дашукацца, знайсці;
    2. дамагчыся спагнання грошай або маёмасці судовым шляхам;
    3. дазнацца, разведаць
  4. 224
    дойлидовая — жонка цесляра
  5. 225
    дойлидъ — цясляр
  6. 226
    доказати
    1. учыніць, дамагчыся;
    2. даказаць, пацвердзіць
  7. 227
    докладъ
    1. даклад, паведамленне;
    2. дабаўленне, дапаўненне;
    3. умова, агаворка;
    4. апавяшчэнне;
    5. удзел, дапамога
  8. 228
    докола
    1. прысл. навокал, вакол;
    2. прыназ. каля
  9. 229
    доколе (доколь)
    1. прысл. дакуль, да якога часу;
    2. прысл. куды, да якога месца;
    3. злучн. пакуль; да таго часу як
  10. 230
    докомиктъ — мудрэц
  11. 231
    доконалость — завяршэнне
  12. 232
    доконанье
    1. заканчэнне, завяршэнне;
    ˜ доконанье живота — смерць;
    2. ажыццяўленне, выкананне;
    3. даказванне, устанаўленне праўды (часцей праз суд);
    4. смерць, скананне;
    5. дагавор, пагадненне;
    ˜ быти въ доконанью — знаходзіцца ў дагаворных адносінах
  13. 233
    докончанье
    1. дагавор, пагадненне;
    ˜ быти въ докончании — знаходзіцца ў дагаворных адносінах;
    ˜ вечное докончание — бестэрміновы дагавор аб міры;
    ˜ держати въ докончаньи — (каго-н.) выконваць умовы дагавору (з кім-н.);
    2. канец, заканчэнне;
    3. смерць, скананне, гібель
  14. 234
    докончати
    1. дагаворвацца, заключаць пагадненне;
    ˜ докончати миръ — заключаць мірнае пагадненне;
    ˜ докончати правды, докончати прысяги — даваць прысягу;
    2. завяршаць, заканчваць;
    3. паміраць;
    ˜ докончати живота — паміраць
  15. 235
    доконывати
    1. заканчваць, завяршаць, даводзіць да канца;
    2. рабіць, выконваць
  16. 236
    докормити — мець на ўтрыманні да пэўнага часу
  17. 237
    докторъ
    1. лекар;
    2. чалавек, які мае вышэйшую навуковую ступень;
    ˜ докторъ въ лекарстве — доктар медыцыны;
    ˜ докторъ обойга права — доктар у галіне рымскага і кананічнага права;
    ˜ докторъ письма светого — доктар тэалогіі;
    3. вучоны чалавек, знаўца Бібліі, царкоўны пісьменнік;
    ˜ докторъ законный, докторъ у законе — настаўнік закону Майсея, выкладзенага ў Пяцікніжжы
  18. 238
    докука
    1. турбота, клопат;
    2. настойлівая, надакучлівая просьба
  19. 239
    документалитеръ прысл. — з дакументальнай дакладнасцю
  20. 240
    докуповатися — здабываць што-н. шляхам подкупу

Паведаміць пра недакладнасьць