-
241
докучно прысл. — пакутліва, нясцерпна
-
242
долгодневный — цярплівы
-
243
долгодушный — стойкі, цярплівы
-
244
долгофортунный — доўгі і шчаслівы (пра жыццё)
-
245
долгъ (довгъ) —
1. доўг - тое, што пазычана або ўзята ў пазыку;
въ долгу (долзе) — у якасці платы за доўг;
долгъ голый — пазычаная сума грошай без працэнтных налічэнняў;
долгъ злодейский — абавязацельства па выплаце грошай за крадзеж;
долгъ рукодайный — пазычаныя грошы, перададзеныя з рук у рукі;
2. абавязак, павіннасць;
долгъ прырожоный — смерць;
долгъ прырожоный заплатити — памерці;
долгъ смерці — непазбежнасць смерці -
246
доле прысл. — унізе
-
247
долегати —
1. непакоіць, турбаваць, мучыць;
2. датычыцца, мець адносіны да каго-н. або чаго-н. -
248
долеглость —
1. крыўда, уціск, знявага;
2. недамаганне, нямогласць, немач;
3. запатрабаванне;
4. права, правамоцтва -
249
доленица — частка
-
250
долина —
1. даліна;
2. роў, калдобіна; баразна -
251
долинка —
1. невялікая даліна;
2. заглыбленне, шчарбінка -
252
доловина — нізкае месца на ворным полі
-
253
долокъ — ямка, упадзіна
-
254
доломанъ — кароткі мужчынскі плашч
-
255
долу прысл. — уніз;
приклонитися долу — быць пакорлівым -
256
домнение — уяўленне, думка
-
257
домниманье —
1. меркаванне, думка;
2. падазрэнне -
258
домовникъ —
1. той, хто жыве ў каго-н. у доме, дамачадзец;
2. мясцовы жыхар -
259
домовство —
1. сям'я; дамачадцы;
2. дамашняя гаспадарка -
260
донатариуш — атрымальнік
На запыт знайшлося 337 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць