На запыт знайшлося 596 артыкулаў

  1. 461
    знаменитый (знаемитый)
    1. вядомы, славуты;
    2. вялікі, значны, багаты, пышны
  2. 462
    знаменный — пазначаны;
    ˜ дерево знаменное — борць з уласніцкім знакам
  3. 463
    знамость:
    ˜ мети знамость — ведаць, знаёміцца
  4. 464
    знамя (знаме, знаймя)
    1. знак, метка, насечка, кляймо;
    ˜ знамя бортное — уласніцкі знак на борці;
    2. участак зямлі, які належыць аднаму гаспадару і мае межавы знак;
    3. які-н. знак на целе чалавека (сіняк, шрам, радзімка);
    4. сімвалічнае адлюстраванне чаго-н.;
    ˜ знамя небесное — знак задыяка;
    5. дакумент, змацаваны пячаткай або подпісам афіцыйных асоб;
    6. хрышчэнне, блаславенне, асяненне знакам святога крыжа;
    7. сведчанне, прыкмета, доказ; прадвесце;
    8. цуд, незвычайная з'ява;
    9. воінскі сцяг
  5. 465
    знатникъ
    1. сваяк;
    2. мн. знатники — сведчанні, доказы
  6. 466
    знашати
    1. ліквідаваць, скасаваць;
    2. вывучаць; выхоўваць
  7. 467
    зневестити — стаць падобным да жанчыны
  8. 468
    зневнима прысл. — непазбежна, няўхільна
  9. 469
    знелютованье — крыўда, шкода, пакаранне
  10. 470
    знемецка прысл. — па-нямецку, на нямецкі манер
  11. 471
    знендзеный
    1. збяднелы;
    2. схуднелы
  12. 472
    знеобачка (знеобачки) прысл. — непрадбачана, неспадзявана
  13. 473
    знеханый — занядбаны
  14. 474
    зникчемнети — зрабіцца нікчэмным
  15. 475
    зноситися
    1. скасоўвацца, ліквідавацца;
    2. перабірацца, перасяляцца;
    3. устанаўліваць цесныя зносіны, звяртацца да каго-н.
  16. 476
    знось — адмена, скасаванне, ліквідацыя
  17. 477
    знудити — знясіліць
  18. 478
    зныделость — маркотнасць, тужлівасць
  19. 479
    зобополне прысл. — сумесна, узаемна
  20. 480
    зобопулъ прыназ. — абапал

Паведаміць пра недакладнасьць