-
121
закровъ — заслона, пакрывала
-
122
закрой — лапатка ў сахі, па якой зямля, паднятая лемяшом, кладзецца ўбок
-
123
закупити —
1. закупіць, купіць увесь тавар аднаму чалавеку;
2. узяць у карыстанне да пагашэння пазыкі, заарандаваць;
3. узяць на службу за пазыку на пэўны тэрмін з пэўнымі ўмовамі -
124
закупъ —
1. чалавек, якога аддалі або які наняўся на службу за пазыку;
2. служба за пазыку;
3. арэнда маёмасці, часовае карыстанне за пазыку -
125
залавяти — правакаваць, падбухторваць
-
126
залеглый —
1. даўні, забыты;
2. пакінуты, неапрацаваны;
3. аддалены, глухі -
127
залегль (залягль) — глухое месца, буралом
-
128
залегчи —
1. застацца неапрацаваным (пра ўгоддзі);
2. заняць, перакрыць (шлях, праход);
3. схавацца;
4. застацца неаплачаным (пра падаткі, даўгі і г.д.) -
129
заледве (заледво) —
I прысл.
1. насілу, з вялікімі цяжкасцямі;
2. чуць, ледзь толькі, амаль
II злучн. ледзь, ледзь толькі, як толькі (пры выражэнні залежнай сувязі) -
130
залежати —
I
1. грунтавацца на чым-н.;
2. мець дачыненне, адносіцца да чаго-н.;
3. залежаць ад каго-н.;
4. змяшчацца; уяўляць сабой;
5. быць павінным, належаць
II
1. застацца ляжаць, заляжацца;
2. прымыкаць, знаходзіцца побач -
131
залетити —
1. рэкамендаваць што-н., прадпісаць, загадаць;
2. рэкамендаваць каго-н., пазнаёміць, прыцягнуць увагу;
3. даверыць, даручыць -
132
залецати (залицати) —
1. ухваляць, праслаўляць, станоўча адзывацца аб кім-н., чым-н.;
2. загадваць, прасіць аб чым-н., раіць, завяшчаць -
133
зали часц. — хіба, няўжо, ці
-
134
залога —
1. засада;
2. атрад, які знаходзіцца ў засадзе; застава, гарнізон; салдат, якога пакінулі на пастой -
135
залогъ — залог, заклад
-
136
заложити —
1. пакласці аснову чаго-н., пачаць будаваць;
заложити огонь — запаліць;
2. пакласці, засунуць што-н., схаваць за што-н.;
3. навесіць, надзець на што-н.; прасунуць праз што-н.;
заложити кони — запрэгчы;
4. вызначыць, пастанавіць (у судовых або дзяржаўных справах);
5. заплаціць, аддаць пэўную суму грошай;
6. аддаць што-н. у заклад -
137
заложка — кавалак дарагой тканіны з аздобаю, які прывязваўся да шыі і таліі, а на грудзях адставаў, каб можна было за яго закласці рукі або хустачку
-
138
заломша — жалобная імша
-
139
залука — пойма
-
140
замавяти — сварыцца, абражаць
На запыт знайшлося 596 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць