21 бібліятэчка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Серыйныя выданні, кніжкі, аб'яднаныя агульнай тэмай і прызначаныя для пэўнай катэгорыі чытачоў. Бібліятэчка настаўніка, прапагандыста.… 22 бібліятэчны, -ая, -ае. які мае адносіны да бібліятэкі; належыць бібліятэцы. Бібліятэчны каталог. □ [Андрэй Барысавіч:] — [Маці] нават на фронце кніжніцай была. Пра бібліятэчную работу марыла. Мехаў. 23 бібліяфіл, -а, м. Аматар, знаўца, збіральнік кніг, асабліва каштоўных і рэдкіх выданняў. [Ад грэч. biblіon — кніга і philos — люблю.] 24 бібліяфільскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бібліяфіла, бібліяфільства. 25 бібліяфільства, -а, н. Любоў да кніг, захапленне збіральніцтвам рэдкіх і каштоўных выданняў. 26 бібула, -ы, ж. 1. Порыстая папера, якая мае асаблівасць убіраць і прапускаць вадкасць; прамакатка. 2. Тонкая белая або каляровая папера, прызначаная для ўпрыгожвання… 27 бівак, -а, м. Стаянка войска па-за населеным пунктам для начлегу ці адпачынку; войска на прывале. Стаяць біваком. // перан. Месца начлегу па-за домам або ў… 28 бівачны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бівака. Бівачнае жыццё. 29 бівень гл. біўні. 30 бігудзі, нескл.; адз. няма. Металічныя, пластмасавыя ці гумавыя трубачкі, на якія накручваюць валасы, каб надаць ім хвалістасць. [Фр. bigoudi.] 31 бідэ, нескл., н. Сасуд, ракавіна для падмывання. [Фр. bidet.] 32 біё... (а таксама бія...). Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны іх да жыцця, жыццёвых працэсаў, напрыклад: біёніка, біёграф, біёлаг.… 33 біёграф, -а, м. Складальнік чыёй-н. біяграфіі. Біёграф Янкі Купалы. 34 біёлаг, -а, м. Спецыяліст у галіне біялогіі. 35 біёнік, -а, м. Спецыяліст у галіне біёнікі. 36 біёніка, -і, ж. Навука, якая вывучае структуры і функцыі жывых арганізмаў з мэтай стварэння гэтых структур і функцый тэхнічнымі сродкамі. 37 біжутэрыя, -і, ж. Жаночыя ўпрыгожанні, зробленыя з некаштоўных камянёў і металаў. Сінтэтычная біжутэрыя. [Фр. bijouterie — гандаль ювелірнымі вырабамі.] 38 бізнес, -у, м. Камерцыйная, біржавая або прадпрыемніцкая дзейнасць як крыніца нажывы ў капіталістычным свеце. ◊ Рабіць бізнес гл. рабіць. [Англ. business.]… 39 бізнесмен, -а, м. Дзялок, камерсант, прадпрыемец. Трывогу, трывогу б'е бізнесмен, Усюды на біржах падаюць акцыі. Вітка. [Англ. businessman.] 40 бізон, -а, м. Паўночнаамерыканскі дзікі бык атрада парнакапытных з доўгай поўсцю. [Лац. bison.]