1 блага. 1. Прысл. да благі. 2. безас. у знач. вык. Пра дрэнныя, неспрыяльныя абставіны, акалічнасці. От прыехала [Галя] ў чужую вёску, і не так ужо тут блага.… 2 благавешчанне, -я, н. Уст. Адно з веснавых хрысціянскіх свят. Адзін раз у год, на благавешчанне, прыязджаў сюды [у Цельшына] бацюшка з Малевіч. Колас. 3 благавешчанскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да благавешчання. 4 благанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. благаць. 5 благароддзе, -я, н. У дарэвалюцыйнай Расіі — тытулаванне, наданае афіцэрам да штабс-капітана і роўным па чыне цывільным чыноўнікам (ужывалася з займеннікамі “ваша”,… 6 благаславенне, -я, н. 1. Дзеянне паводле дзеясл. благаслаўляць — благаславіць (у 1 знач.). 2. Разм. Ухваленне чаго-н.; згода на што-н. Так было да часу, пакуль не… 7 благаславенны, -ая, -ае. Варты благаславення (у 3 знач.), падзякі, хвалы. Зноў прыйшоў благаславенны час. Гальвасы навечна выехалі адсюль. Чорны. [Марыя:] — Благаславенныя… 8 благаславёны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад благаславіць. 2. у знач. прым. Тое, што і благаславенны. “Мая краіна! Ці ж гэта ты, такая доўгачаканая, благаславёная?”… 9 благаславіць, -слаўлю, -славіш, -славіць; зак., каго-што. 1. Перахрысціць каго-н. са словамі малітвы, з пажаданнем удачы, шчасця. [Янка Андрэю:] — Валяй, браце. Абедзвюма… 10 благаслаўляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да благаславіць. 11 благаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Маліць, прасіць, умольваць. Благаюць людзі: —Дай нам рады, Вяль, Ратуй, пагібель нас чакае!.. Зарыцкі. Глядзела [маці] на Хадоську… 12 благачынны, -ага, м. Служыцель культу, што кіруе цэрквамі некалькіх парафій. Не простым на[ва]т, а благачынным папом ён [Красноўскі] стаў амаль праз месяц. Машара.… 13 благенькі, -ая, -ае. Разм. Памянш.-зніж. да благі (у 1, 4 знач.). У бацькі была добрая паляўнічая стрэльба, а ў дзядзькі Антося зусім благенькая. Лужанін. Пасля… 14 благі, -ая, -ое. 1. Які не мае станоўчых якасцей, не адпавядае патрабаванням; які адмоўна ацэньваецца. Зямля тут благая, пясчаная, і вельмі мала яе. Брыль.… 15 блажыць, безас. незак. Разм. Пра стан млоснасці, моташнасці. Ад гары і чаду яго [Выжлятніка] пачынала блажыць; мітусілася ўваччу. Пташнікаў. Было горка, пагана… 16 блажэнны, -ая, -ае. Дзівакаваты, юродзівы (пра некаторых святых). Блажэнны Аўгусцін. 17 блажэць, -эю, -эеш, -эе; незак. Разм. 1. Худзець, марнець. 2. Станавіцца дрэнным, благім; псавацца. 18 блазан і блазен, -зна, м. Разм. 1. Пра непаўналетняга чалавека, хлапчука; блазнюк. [Старшыня:] — І хто гэта дазволіў, каб нейкі блазан, учарашняе дзіця, маё… 19 блазенскі, -ая, -ае. Разм. 1. Уласцівы блазну. Блазенскія выбрыкі. □ Пракаповіч ведаў, што Валодзьку адсюль не выкурыш, бо вельмі падабалася яму гэтая блазенская… 20 блазенства, -а, н. Разм. Паводзіны, учынкі блазна (у 2 знач.); блазнаванне, крыўлянне. За нязграбнымі жартамі Гаранькі хавалася нешта большае, чымся простае блазенства.…