41 блакітнавокі, -ая, -ае. З блакітнымі вачамі. Блакітнавокі малыш. 42 блакітнасць, -і, ж. Уласцівасць блакітнага. Якое шкло! Такое празрыстае, з ледзь-ледзь прыкметнай блакітнасцю! М.Ткачоў. 43 блакітнець, -ее; незак. Станавіцца блакітным, набываць блакітны колер. А дзень усё блакітнеў, і сонца, ужо трошкі цёплае, пачало зіхацець на ствалах. Караткевіч.… 44 блакітніца, -ы, ж. Птушка атрада вераб'іных з рознакаляровай афарбоўкай пер'я. 45 блакітны, -ая, -ае. Светла-сіні; колеру яснага чыстага неба. Паўночную частку Беларусі нездарма называюць краем блакітных азёр. В.Вольскі. Цікавыя былі .. [Гарасімавы]… 46 блакнот, -а, М -ноце, м. Сшытак або запісная кніжка з адрыўнымі лістамі для нататак. [Прафесар] нешта запісваў у свой блакнот, відаць, збіраўся сказаць сваё важкае… 47 блакнотны, -ая, -ае. Які мае адносіны да блакнота. [Сакратар ячэйкі] сагнуўся над сталом і перачытваў напісанае на блакнотных лістках. Галавач. 48 бландзін, -а, м. Мужчына са светлымі валасамі. Сярод вясковага насельніцтва Рыфскіх гор сустракаецца нямала бландзінаў і шатэнаў з блакітнымі і шэрымі вачыма.… 49 бландзіністы, -ая, -ае. Разм. Светла-русы, бялявы. [Волечка] высокая ростам, з пышнымі бландзіністымі валасамі, густа прычэсанымі пад хусцінку. Чорны. 50 бландзінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Жанчына са светлымі валасамі. [Цёця Каця Гарлахвацкаму:] Мне здавалася раней, што ваша жонка чарнявая, адно ж яна бландзінка.… 51 бланк, -а, м. Ліст паперы з друкаваным загалоўкам установы, прадпрыемства або з часткова надрукаваным тэкстам, астатняя частка якога запаўняецца пры неабходнасці.… 52 бланкавы, -ан, -ае. Які мае адносіны да бланка. 53 бланкізм, -у, м. Дробнабуржуазная тэорыя звяржэння капіталізму шляхам рэвалюцыйнай змовы, без удзелу працоўных мас. Бланкізм заключаўся ў тым, што ён імкнуўся… 54 бланкіст, -а, М -сце, м. Паслядоўнік бланкізму. 55 бланманжэ, нескл., н. Жэле са смятанкі або міндальнага малака. [Фр. blanc-manger.] 56 бланшыраванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бланшыраваць. 57 бланшыраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад бланшыраваць. 58 бланшыраваць, -рую, -руеш, -руе. Спец. 1. Абварваць ці апрацоўваць параю перад кансерваваннем. 2. Знімаць з ніжняга боку скуры рэшткі падскурнай клятчаткі. 59 бланшыроўка, -і, ДМ -роўцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бланшыраваць. 60 блаславенне, -я, н. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бласлаўляць — блаславіць. 2. Тое, што і благаславенне.