61 блаславенны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад блаславіць. 62 блаславёны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад блаславіць. 2. у знач. прым. Тое, што і благаславенны. О, мне знаёмы гэтыя радасныя і блаславёныя хвіліны шчасця… 63 блаславіць, -слаўлю, -славіш, -славіць; зак. Тое, што і благаславіць. Ксёндз паклаў ..[Балеславу] рукі на галаву і блаславіў яго. Чорны. Радзіма мяне блаславіла… 64 бласлаўленне, -я, н. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бласлаўляць — блаславіць. 2. Тое, што і благаславенне. 65 бласлаўлёны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад блаславіць. 66 бласлаўляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да блаславіць. 67 бластула, -ы, ж. Стадыя развіцця зародка мнагаклетачных жывёльных арганізмаў, якая завяршае працэс драблення яйца. [Ад грэч. blastē, blastos — расток.] 68 блат, -у, М блаце, м. Разм. пагард. Знаёмствы, сувязі, якія можна выкарыстаць у асабістых інтарэсах. Блат — зладзеям і жулікам кум, сват і брат. Прымаўка.… 69 блатмайстар, -тра, м. Разм. пагард. Чалавек, які вельмі ўмела карыстаецца блатам. [Жлукта:] Таварышы, я зусім не хачу, каб пра мяне гаварылі, што я блатмайстар які-небудзь.… 70 блатны, -ая, -ое. 1. Які мае дачыненне да свету злачынцаў. А калі ехалі [шафёр і лейтэнант] праз суткі назад, усю дарогу [шафёр] расказваў блатныя гісторыі.… 71 блатняк, -а, м. Разм. пагард. Тое, што і блатны (у 2 знач.). [Генька] гадаваўся ў дзетдоме: зімою жыў на месцы.. А летам ездзіў з блатнякамі па свеце. Кулакоўскі.… 72 блатняцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да блатнякоў. Блатняцкі жаргон. 73 блашчыца, -ы, ж. Абл. Клоп. У пакоі пахла састаялаю духатою, сухою раструшчанаю вапнаю і блашчыцамі. Скрыган. Сядзіць, як блашчыца ў шчыліне. Прымаўка. 74 бледнаваты, -ая, -ае. Крыху, злёгку бледны. Выходзіць Калюжны, рашучы, Спакойны, крыху бледнаваты. Колас. Праз акно, завешанае фіранкай, цадзілася бледнаватае святло… 75 бледнасць, -і, ж. Уласцівасць бледнага. Нездаровая бледнасць залівала ўвесь твар. Хведаровіч. [Слабасць канфлікту] звычайна цягне за сабой.. схематызм і бледнасць… 76 бледнатвары, -ая, -ае. 1. З бледным тварам. Высокі і тонкі, як жэрдка, бледнатвары юнак нясмела падышоў да стала. Хведаровіч. 2. Назва чалавека белай расы (у індзейцаў).… 77 бледны, -ая, -ае. 1. Без натуральнага румянцу; бяскроўны. Госць быў увесь бледны ад хвалявання. Бядуля. Твар.. [маці] незвычайна бледны, змораны. Якімовіч.… 78 блеклы, -ая, -ае. Тое, што і бляклы. 79 блекнуць, -ну, -неш, -не. Тое, што і блякнуць. 80 бленарэя, -і, ж. Гнойнае запаленне слізістай тканкі вачэй.