121 бліновы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бліна; з якога робяць бліны. Бліновая мука. Бліновы апалонік. 122 блінт, -а, М -нце, м. Спец. Плоскае цісненне на кніжных вокладках, якое робіцца без фарбы гарачым прэсам. [Ад ням. blind — сляпы.] 123 блінтаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. блінтаваць. 124 блінтаваць, -тую, -туеш, -туе; незак., што. Рабіць цісненне на кніжных вокладках з мэтай іх афармлення або падрыхтоўкі іх паверхні для друкавання фарбай ці фольгай.… 125 блінцоўка, -і, ДМ -цоўцы; Р мн. -цовак; ж. Абл. Невялікая дзежка, у якой рашчыняюць блінцы. Падвесіць [Таццяна] да бэлькі лямпу, паставіць дзежачку-блінцоўку (цяпер… 126 блінчык, -а, м. Тонкі блін з пшанічнай мукі (ці з прэснага пшанічнага цеста), часцей з якой-н. начынкай. Блінчыкі з тварагом. Блінчыкі з мясам. 127 бліск, -у, м. 1. Успышка святла. Бліск маланкі. // Яркае святло. Сонца паўдзённага бліск Слепіць вочы. Чарот. 2. Быстры погляд. Бліск вачамі. 128 бліскавіца, -ы, ж. Тое, што і маланка (у 1 знач.). З захаду даносіўся прыглушаны грукат, мільгала бліскавіца. Маўр. Дык вось кінь, Ілья, хваліцца Сваім громам, бліскавіцай:… 129 бліскавічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бліскавіцы. Грукне стрэл — і ў яго бліскавічным агні Перамогі абрысы ты ўбачыш на міг. Панчанка. 130 блісканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бліскаць. 131 бліскаўка, -і, ДМ -каўцы; Р мн. -кавак; ж. 1. Маленькія блішчастыя бляшкі, прызначаныя для ўпрыгожвання адзення. Атласны ліф з залацістымі махрамі расшыты бліскаўкамі.… 132 бліскацець, -ціць; незак. Зіхацець, пералівацца святлом; іскрыцца. Між хмызнякоў і траў бліскацела ржавая балотная вада. Пестрак. Пад ..[сонечнымі] праменямі бліскацела,… 133 бліскаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да бліснуць (у 1—3 знач.). 134 бліскотны, -ая, -ае. Які бліскаціць, пераліваючыся, іскрыцца. А ноч — то стрымае хмарку, каб тут пахадзіла. То бліскотнаю зоркай з вышыняў махне. Кірэенка. [Васіль]… 135 бліскучасць, -і, ж. Уласцівасць бліскучага. 136 бліскучка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Разм. іран. Розныя бліскучыя рэчы. Збігнеў палез пад крысо кажуха ў кішэню, дастаў жменю бліскучак: залатых гадзіннікаў,… 137 бліскучы, -ая, -ае. 1. Які бліскае, ззяе, вылучае святло, прамені. Па шкляным цёмна-сінім небе мігцяць зоркі — буйныя, бліскучыя. Бядуля. Высока ўзняўшы ўгару… 138 бліснуць, -ну, -неш, -не; зак. і аднакр., чым і без дап. 1. Ярка заблішчаць, заззяць (пра сонца, зоркі, агонь і пад.). Бліснула маланка. □ Раптам.. [краўцу] здалося,… 139 блісь. 1. выкл. Выказвае кароткатэрміновасць дзеяння паводле дзеясл. бліснуць, бліскаць. Блісь-блісь! успыхваюць бліскаўкі, Агністанітныя брыжы. Колас. 2.… 140 бліц, -у, м. Лямпа для імгненнай моцнай успышкі святла пры фатаграфаванні. У вестыбюлі палаца культуры было людна, зырка ўспыхвалі бліцы. Сабаленка.