1 бубацець, -ціць; незак. Разм. Аднастайна стукаць (пра гукі падання кропель дажджу і пад.). Лілася са шланга, пырскала вада, бубацела па лісці кветак. М.Стральцоў.… 2 бубен, -бна; Р мн. -аў; м. 1. Ударны музычны інструмент у выглядзе абцягнутага скурай шырокага абруча з металічнымі бразготкамі. Заціх гармонік, замоўклі бубны.… 3 бубка, -і, ДМ -бцы; Р мн. -бак; ж. Разм. Тое, што і бобка. Стронга дастаў з правай кішэні штаноў нейкую бубку і, кінуўшы яе ў рот, пачаў жаваць. Паслядовіч.… 4 бубнач, -а, м. Разм. Тое, што і барабаншчык. Тут ускочыў у хату бубнач і схапіў з-пад паліцы бубен. Чорны. 5 бубненне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бубніць, а таксама гукі гэтага дзеяння. 6 бубніць, -ню, -ніш, -ніць; -нім, -ніце; незак., што і без дап. Разм. 1. Біць у бубен; барабаніць. [Юрка:] — Нашто вы бубен дасталі? [Жыгунец:] — Бубніць пайду.… 7 бубон, -а, м. Апухлая ў выніку запалення лімфатычная залоза (у пахвіне, пад пахамі). [Ад грэч. bubon — пахвіна.] 8 бубонны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бубона. Бубонная форма чумы. 9 бугаёвы, -ая, -ае; -ёў, -ёва. Які мае адносіны да бугая, належыць яму. Бугаёвы рогі. Бугаёва стойла. 10 бугаіны, -ая, -ае. Разм. Уласцівы бугаю; такі, як у бугая. Бугаіная шыя. Бугаіная сіла. 11 бугай, -я, м. 1. Самец буйной рагатай жывёлы; бык. Хутка займеў Мікіта пару коней, ды ажно шэсць штук кароў і свайго бугая. Галавач. 2. Начная балотная птушка… 12 бугарок, -рка, м. 1. Памянш. да бугор. 2. У анатоміі — узвышанасць на касці, да якой прымацоўваецца мышца. Лонны бугарок. 13 бугель, -я, м. 1. Жалезнае кольца, акоўка, якая служыць для ўмацавання мачтаў, сваяў або для сувязі іх састаўных частак. 2. Частка токапрыёмніка ў трамваі,… 14 бугі-вугі, нескл., н. Хуткі парны танец свабоднай кампазіцыі амерыканскага паходжання. 15 бугор, -гра, м. Невялікае ўзвышша, узгорачак на паверхні зямлі. Тадора Міронаўна садзілася на бугры за хатай і.. глядзела на лес. Брыль. Салдаты з аўтаматамі… 16 бугрына, -ы, ж. Сухое ўзвышанае месца. Сушылі [калгаснікі] сінюху, зносілі вязкамі, а дзе было можна — ссоўвалі коньмі копы да стажар'яў, на бугрыны, дзе сушэй.… 17 бугрысты, -ая, -ае. Пакрыты буграмі. Бугрыстая дарога. Бугрыстае поле. □ Потым ударылі маразы, балота пакрылася тоўстай скарынкай каструбаватага, бугрыстага, з… 18 бугрыцца, бугрыцца; незак. Разм. Узнімацца буграмі. Б'е з-пад нізу вада, нібы крыніца віруе там, ускіпае бурбалкамі, пенай, бугрыцца. Лынькоў. 19 буд... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову будаўнічы, напрыклад: будтрэст, будматэрыялы, будкантора. 20 буда, -ы, ДМ -дзе, ж. 1. Верх, пакрыццё воза, брычкі, карэты і пад. [Сімон] ужо хацеў загадаць, каб закладалі фаэтон і ставілі буду. Самуйлёнак. 2. Крыты…