81 буй1, буя, М на буі; мн. буі, буёў; м. Высокае, адкрытае з усіх бакоў для ветру месца. Гэта быў даволі высокі буй, парослы верасам і дробным сасоннічкам.… 82 буй2, буя, М на буі; мн. буі, буёў; м. Сігнальны паплавок на рацэ, возеры, у бухце для абазначэння мелі, месца рыбацкай сеці і пад. [Гал. boei.] 83 буйвал, -а, м. Буйная жвачная жывёліна атрада парнакапытных (свойская і дзікая) з грузным тулавам і кароткай шыяй. Коркія загнаў буйвала ў загарадку і ўзяўся… 84 буйвалаў, -лава. Які мае адносіны да буйвала, належыць яму. Буйвалаў рог. Буйвалавы ногі. 85 буйваліца, -ы, ж. Самка буйвала. 86 буйваляня і буйвалянё, -няці; мн. -няты, -нят; н. Дзіця буйваліцы. 87 буйна, прысл. 1. Прысл. да буйны (у 2, 6 і 9 знач). 2. Многа, шмат, багата. І здаецца, гэтая буйна ўсыпаная светлымі зорамі дарога кіравалася, плыла на край… 88 буйна... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову буйны, напрыклад: буйнаплодны, буйнапанельны. 89 буйнаблочны, -ая, -ае. Звязаны з выкарыстаннем буйных блокаў. Буйнаблочнае будаўніцтва. // Які складаецца з буйных блокаў. Буйнаблочны будынак. 90 буйнагабарытны, -ая, -ае. Буйных памераў. Буйнагабарытныя дэталі. 91 буйназярністы, -ая, -ае. Які складаецца з буйных часцінак. Буйназярністы пясок. Буйназярністая парода. Буйназярністы камень. 92 буйнакаліберны, -ая, -ае. Буйнога калібру. Буйнакаліберны снарад. Буйнакаліберны кулямёт. 93 буйналісты, -ая, -ае. З буйным лісцем. Зашаптаўся з вішняй белай буйналісты клён. Арочка. 94 буйнамаштабны, -ая, -ае. Буйнага маштабу. Буйнамаштабная карта. // перан. Вялікага памеру, аб'ёму, шырокага ахопу. Буйнамаштабная вытворчасць. Буйнамаштабныя праблемы.… 95 буйнапанельны, -ая, -ае. Які збіраецца, будуецца з буйных панелей. Буйнапанельны дом. 96 буйнаплодны, -ая, -ае. Які прыносіць буйныя плады; якому ўласцівы буйныя плады. Буйнаплодная яблыня. 97 буйнасерыйны, -ая, -ае. Які выпускаецца вялікімі, буйнымі серыямі. Буйнасерыйная вытворчасць. 98 буйнасць, -і, ж. Уласцівасць буйнога; нястрымнасць росту. [Святло] цярушыцца і ападае дробнай расой на жыта, а яно, дрымотнае ад коласавай буйнасці, ціхімі хвалямі… 99 буйнатвары, -ая, -ае. З буйнымі рысамі твару. Гэты паляшук быў як волат — высокі, плячысты, буйнатвары, з мускулістымі моцнымі рукамі. Хадкевіч. 100 буйнець, -ее; незак. Разм. Станавіцца буйным, буйнейшым.