1 бі... Першая састаўная частка складаных слоў-тэрмінаў, якая паказвае наяўнасць двух прадметаў, прыкмет, абазначаных другой часткай тэрміна, напрыклад: біметалы,… 2 бібікі. У выразе: бібікі біць гл. біць. 3 бібкалектар, -а, м. Установа, якая атрымлівае і размяркоўвае паступіўшыя кнігі па падведамных арганізацыях; бібліятэчны калектар. 4 біблейны, -ая, -ае. Тое, што і біблейскі. А сам стваральнік уяўляецца асобай міфічнай і недасяжнай, накшталт барадатых біблейных прарокаў. Лужанін. 5 біблейскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да Бібліі. Біблейскае паданне. Біблейскі сюжэт. Біблейскія кнігі. Біблейскія тэксты. // Характэрны, уласцівы людзям, апісаным… 6 бібліёграф, -а, м. Спецыяліст у галіне бібліяграфіі; знаўца кніг і іншых друкаваных выданняў. 7 бібліёлаг, -а, м. Уст. Спецыяліст у галіне бібліялогіі. 8 біблія, -і, ж. Зборнік “свяшчэнных кніг”, якія змяшчаюць міфы і догматы іудзейскай і хрысціянскай рэлігій. [Грэч. biblіa — кнігі.] 9 бібліяграфічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бібліяграфіі. Бібліяграфічны даведнік. 10 бібліяграфія, -і, ж. 1. Навуковае, сістэматызаванае апісанне кніг і іншых выданняў, зробленае па якой-н. прыкмеце. // Галіна ведаў аб спосабах такога апісання. … 11 бібліялагічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бібліялогіі. Бібліялагічныя працы. 12 бібліялогія, -і, ж. Уст. Тое, што і кнігазнаўства. [Ад грэч. biblіon — кніга і logos — вучэнне.] 13 бібліяман, -а, м. Чалавек, які захапляецца кнігамі, збіраннем іх. 14 бібліяманія, -а, ж. Захапленне збіраннем кніг, наогул цяга да кніг. [Ад грэч. biblіon — кніга і mania — манія, захапленне.] 15 бібліятэка, -і, ДМ -тэцы, ж. 1. Падабраны пэўным чынам збор кніг, які з'яўляецца прыватнай або грамадскай уласнасцю. Класная бібліятэка. □ Кніг з сабой [Валерый]… 16 бібліятэказнаўства, -а, н. Галіна ведаў аб формах і метадах арганізацыі і вядзення бібліятэчнай справы. 17 бібліятэказнаўчы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бібліятэказнаўства. 18 бібліятэкар, -а, м. Работнік бібліятэкі. 19 бібліятэкарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Разм. Жан. да бібліятэкар. 20 бібліятэкарскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бібліятэкара.