121 бітум гл. бітумы. 122 бітумінозны, -ая, -ае. Які ўтрымлівае ў сабе бітумы. Бітумінозныя пароды. Бітумінозныя сланцы. 123 бітумны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бітумаў, зроблены з бітумаў. Бітумныя матэрыялы. Бітумная масціка. Бітумныя пластыкі. Бітумныя лакі. 124 бітумы, -аў; адз. бітум, -у, м. Агульная назва цвёрдых, вадкіх і газападобных смалістых рэчываў ці прадуктаў іх перапрацоўкі. [Ад лац. bitumen — горная смала.]… 125 біты, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад біць (у 1—3, 10 і 16 знач.). 2. у знач. прым. Зарэзаны, забіты; настраляны (пра дзічыну). Завёзшы свініну.., [Вадап'ян]… 126 біўні, -яў; адз. бівень, біўня, м. Вельмі развітыя разцы або іклы ў некаторых млекакормячых (сланоў, дзікоў, бегемотаў і інш.). Слановыя біўні. 127 біфакальны, -ая, -ае. Які мае два фокусы. Біфакальныя акуляры. 128 біфуркацыя, -і, ж. Раздзяленне ракі, крывяноснага сасуда і інш. на дзве галіны. Біфуркацыя рэк. [Лац. bifurcatio — раздваенне.] 129 біфштэкс, -а, м. Кавалак абсмажанай ялавічыны (з сярэдняй часткі хрыбта тушы). [Англ. beefsteaks (мн.).] 130 біцца, б'юся, б'ешся, б'ецца; б'ёмся, б'яцеся; заг. біся; незак. 1. Біць адзін аднаго. Старэйшы сын Сухавеяў Ваця трымаў у страху ўсю ваколіцу, біўся на вечарынках,… 131 біццё, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. біцца (у 5 знач.) і біць (у 8, 10 знач.). 132 біцылін, -у, м. Антыбіётык, які ўжываецца для прафілактыкі і лячэння рэўматызму і некаторых іншых хвароб. 133 біць, б'ю, б'еш, б'е; б'ём, б'яце; заг. бі; незак. 1. каго. Наносіць удары каму-н. з мэтай прычыніць боль; збіваць. Біў-біў Іван ведзьму, пакуль яна прасіцца… 134 біцэпс, -а, м. Адна з мышцаў пляча, якая згінае руку ў лакцявым суставе, або сцягна, якая згінае галёнку ў каленным суставе. А Валодзя сагне руку ў локці і паказвае… 135 біцюг, -а, м. Рабочы конь — цяжкавоз буйной пароды. [На вуліцы] .. іншы раз нават цокаюць па бруку падковамі вялізныя.. біцюгі, якія развозяць паклажу па раскіданых… 136 біч, -а, м. 1. Ударная частка цэпа. Бічы ў цапах былі важкія і зручныя. Чорны. Па распушчаных снапах праходзімся толькі па разу: салома аж курыць пад бічамі,… 137 бічаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бічаваць. 138 бічавацца, -чуецца; незак. Зал. да бічаваць. 139 бічаваць, -чую, -чуеш, -чуе; незак., каго- што. Біць, хвастаць бізуном, бічом. / Аб падобным уздзеянні чым-н. на што-н. Да крыві мне грудзі, твар Шторм бічаваў… 140 бія... (гл. біё...). Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест “біё...”, калі націск падае на другую частку слова, напрыклад: біялогія, біямеханіка,…