1 бэ, нескл., н. Назва літары “б”. ◊ Ні бэ ні мэ (ні кукарэку) — зусім нічога не ведаць, не разумець. 2 бэбахі, -аў; адз. няма. Разм. 1. Вантробы, кішкі. Бэбахі выпусціць. 2. Груб. Зношаныя рэчы, лахманы. Юста рассцілае нейкія бэбахі на тапчане, куды і пераходзіць… 3 бэж, прым. нескл. Тое, што і бэжавы. Туфлі колеру бэж. [Фр. beige.] 4 бэжавы, -ая, -ае. Светла-карычневы з ружова-жоўтым адценнем. Бэжавы колер. Бэжавае паліто. 5 бэз, -у, м. Дэкаратыўная кустовая расліна сямейства маслінавых з блакітна-ліловымі або белымі пахучымі кветкамі, якія ўтвараюць вялікія суквецці. Расцвіў… 6 бэзавы, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да бэзу. А вунь, у сапраўдным бэзавым садзе, невысокі будынак з прыгожым фасадам. Ваданосаў. [Галіна:] — Насустрач маім… 7 бэйбус, -а, м. Разм. Тое, што і байбус. [Павел], ужо здаровы бэйбус, заўсёды біўся кіем па галаве. Брыль. [Мальвіна Паўлаўна:] — Ах вы, абібокі! Ах вы, бэйбусы!..… 8 бэканне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бэкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. 9 бэкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Тое, што і бляяць (пра авечак). // Чытаць па літарах, па складах, няўмела. Стары і сам трохі пісьменны: калі літары вялікія,… 10 бэкнуць, -ну, -неш, -не; зак. Разм. Аднакр. да бэкаць. 11 бэлечны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бэлькі, зроблены з бэлек. Бэлечнае перакрыцце. Бэлечны мост. 12 бэлька, -і, ДМ -льцы; Р мн. -лек; ж. Драўляны, жалезны або жалезабетонны брус, які ўмацаваны канцамі ў дзве процілеглыя сцяны або ўстоі і служыць падтрымкай… 13 бэра, -ы, ж. 1. Пашыраны ў Беларусі сорт позняй грушы, якая прыносіць буйныя жоўтыя салодкія плады. Ужо апранаючыся, [Коля] глянуў праз акно ў садок: ці калыша… 14 бэрсацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.. Разм. Блытацца; заблытвацца. Бэрсалася ў нагах збажына. Хадкевіч. 15 бэрсаць, -аю, -аеш, -ае; незак., што. Разм. 1. Блытаць, заблытваць. Шукаючы травы, бо лугавіна ж голая, як бубен, каровы раз-пораз лезуць у жыта, бэрсаюць авёс,… 16 бэсціцца, бэшчуся, бэсцішся, бэсціцца; незак. Разм. 1. Аддавацца распусце, распуснічаць. [Лука Якубавіч:] — Вока за.. [моладдзю] патрэбна, увага ёй, каб не бэсцілася… 17 бэсціць, бэшчу, бэсціш, бэсціць; незак., каго-што. Разм. 1. Лаяць, зневажаць, ганьбіць. Наталля гнеўна бліснула вачамі: не, таго, што яна лічыць святым, яна… 18 бэта, -ы, ДМ бэце, ж. Назва другой літары грэчаскага алфавіта. ○ Бэта-прамені — патокі электронаў ці пазітронаў, што выпраменьваюцца радыеактыўнымі рэчывамі.… 19 бэтатрон, -а, м. Прылада для паскарэння электронаў да вялікіх энергій.