1 бзік, -а, м. Разм. 1. Дзівацтва, капрыз. 2. Бзікаваты чалавек; дзівак. [Польск. bzik.] 2 бзікаваты, -ая, -ае. Разм. Які адзначаецца дзівацтвам, капрызамі ў паводзінах, абыходжанні з людзьмі. Жыў.. [Агей] толькі ўдваіх з сваёю бабаю, быў трохі бзікаваты,… 3 бзык, -у, м. Разм. Гук, які ўтвараецца крыламі насякомых у часе палёту; бзыканне. Бзык аваднёў, камароў і іншай заедзі роўным звонам вісеў у паветры. Пестрак.… 4 бзыканне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бзыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. 5 бзыкаць, -ае; незак. Разм. Утвараць крыламі спецыфічны гук (пра некаторых насякомых). Заклапочана гулі чмялі, бзыкалі авадні і мухі. Сачанка. // Пра падобныя… 6 бзыкнуць, -не; зак. Разм. Аднакр. да бзыкаць. 7 бзынканне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бзынкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. 8 бзынкаць, -ае; незак. Разм. Тое, што і бзыкаць (пра насякомых). З паўгадзіны ў хаце было так ціха, што чуваць было, як бзынкалі мухі. Гартны. 9 бзынкнуць, -не; зак. Разм. Аднакр. да бзынкаць.