161 бульбагатавальнік, -а, м. Агрэгат для варкі бульбы на свінаферме. 162 бульбакамбайн, -а, м. Машына, агрэгат для механізаванай уборкі бульбы. 163 бульбакапалка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Машына для капання бульбы. 164 бульбамыйка, -і, ДМ -мыйцы; Р мн. -мыек; ж. Прылада для мыцця бульбы. 165 бульбамялка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Прылада для расцірання варанай бульбы. 166 бульбанарыхтоўка, -і, ДМ -тоўцы; Р мн. -товак; ж. Нарыхтоўка бульбы. 167 бульбапасадачны, -ая, -ае. Прызначаны для пасадкі бульбы. Бульбапасадачная машына. 168 бульбасаджалка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Машына, якой садзяць бульбу. Навясная бульбасаджалка. 169 бульбасарціроўка, -і, ДМ -роўцы; Р мн. -ровак; ж. Прыстасаванне для адбору бульбы па велічыні. 170 бульбасховішча, -а, н. Збудаванне для захоўвання клубняў бульбы. 171 бульбаўборачны, -ая, -ае. Які прызначаны для ўборкі бульбы. Бульбаўборачная машына. Бульбаўборачны камбайн. 172 бульбацёрка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак: ж. Машына для здрабнення бульбы пры вырабе з яе крухмалу. 173 бульбіна, -ы, ж. Разм. Адзін клубень бульбы. Гнілая бульбіна. □ Міколка выкарпаў з цяпла дзесяць печаных бульбін. Лынькоў. Згадаюцца бульбіна з хлебам І кубак… 174 бульбоўнік, -у, м., зб. Тое, што і бульбянік (у 1 знач.). На ўчастках, дзе бульба была выбрана, вучні сёмага класа.. адразу баранавалі, сцягвалі бульбоўнік. Пальчэўскі.… 175 бульбянік, -а і -у, м. 1. -у, зб. Бацвінне бульбы, цяўнік. Выраслы бульбянік закрываў малога амаль да плеч. Мележ. Жалезнымі граблямі дзядзька Іван зграбае апалае… 176 бульбянішча, -а, н. Поле, з якога сабраны ўраджай бульбы, на якім папярэдняй культурай была бульба. [Гаспадыня:] — Незадоўга перад тым [здарэннем] мы выбралі бульбу… 177 бульбяны, -ая, -ое. 1. Які мае адносіны да бульбы. Бульбяное поле. // Прыгатаваны з бульбы. Бульбяная каша. Бульбяны суп. □ [Аксіння] ўзяла .. малака, напякла… 178 бульвар, -а, м. Шырокія прысады на гарадской вуліцы, звычайна пасярэдзіне яе. Я ўсю Беларусь абышоў, Агледзеў яе гаспадарку: Ад шыры калгасных палёў Да мінскіх… 179 бульварны, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да бульвара. Бульварны праезд. Бульварныя прысады. 2. перан. Разлічаны на абывацельскія, мяшчанскія густы; пошлы. Бульварны… 180 бульваршчына, -ы, ж. Разм. Пра што-н. бульварнае (у 2 знач.).