221 бунтарны, -ая, -ае. Прасякнуты бунтарскім духам. Тут спатыкаў, казалі людзі, бунтарных хлопцаў ён [Янка] падчас. Машара. У юнацтве ж Мікола быў куды больш бунтарнай… 222 бунтарскі, -ая, -ае. Уласцівы бунтару. Бунтарскія настроі. Бунтарскі дух. 223 бунтарства, -а, н. Рэзкае абурэнне, пратэст, якія суправаджаюцца непакорнасцю. Казку дзіўную чуў у юнацтве: Нейкі волат, ці то чарадзей, Стагоддзі правёў у бунтарстве,… 224 бунтаўшчык, -а. м. Удзельнік бунту1, бунтар. [Казацкі афіцэр:] —Крамольнікі! Бунтаўшчыкі! Для вас ужо царскія законы — не законы?! Сваволіць? Бунтаваць? Колас. 225 бунтаўшчыца, -ы, ж. Жан. да бунтаўшчык. 226 бунтаўшчыцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бунтаўшчыка. 227 бунтоўны, -ая, -ае. Разм. 1. Які па-бунтарску настроены, схільны да бунту. Бунтоўны чалавек. 2. Неспакойны, трывожны. [Дзяўчыне] і самой захацелася раптам сустрэць… 228 бунчук, -а, м. 1. Дрэўка з шарам і конскім хвастом наверсе як знак улады ўкраінскіх і польскіх гетманаў, казацкіх атаманаў, турэцкіх пашэй. 2. Шумавы музычны… 229 бур1, -а, м. Інструмент для свідравання пры даследаванні глебы, горных парод і пад. [Ад ням. Bohrer.] 230 бур2 гл. буры2. 231 бура, -ы, ж. 1. Вецер вялікай разбуральнай сілы, звычайна з дажджом або снегам. Бура ўзнялася. Бура сціхла. □ Дзед з Сымонам пад вярбою Селі буру пераждаць.… 232 буравал, -у, м. Тое, што і буралом. Густым ляском па буравалу Міхась выходзіць на гасцінец. Колас. 233 бураваты, -ая, -ае. Які мае злёгку буры колер. Праходзіць хвіліна-дзве, і ў святле ад кастра паказаўся здаравенны бураваты ганчак. Ракітны. 234 буравей, -ю, м. Паэт. Моцны вецер. Устане дзень — як волат-буравей. Лявонны. 235 буравеснік, -а, м. Марская вадаплаўная птушка з загнутай дзюбай, вузкімі і доўгімі крыламі. // у перан. ужыв. Пра пісьменніка, прадвесніка рэвалюцыі. Не стала Горкага.… 236 буравік, -а, м. Спецыяліст па бурэнню. Буравікам не да гуляння, буравікі павінны да цвёрдай сваёй дабурыцца мэты. Лось. 237 буравы, -ая, -ое. Які мае адносіны да бурэння. Буравы станок. Буравая ўстаноўка. Буравая вышка. / у знач. наз. буравая, -ой. Буравая, быццам жывая істота, жыла… 238 буразём, -у, м. Бурая лясная глеба. Буразёмы блізкія да чарназёмаў. 239 бурак, гл. буракі. 240 бурака... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову бурак, напрыклад: буракакапалка, буракамыйка, буракарэзка.