241 буракавод, -а, М -дзе, м. Спецыяліст па вырошчванню буракоў. 242 буракаводства, -а, н. Развядзенне і вырошчванне буракоў. 243 буракаводчы, -ая, -ае. Які мае адносіны да буракаводства, звязаны з ім. Буракаводчы саўгас. Буракаводчае звяно. 244 буракакапалка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Машына для копкі буракоў. 245 буракамыйка, -і, ДМ -мыйцы; Р мн. -мыек; ж. Прыстасаванне для мыцця буракоў. 246 буракапад'ёмнік, -а, м. Навясная сельскагаспадарчая прылада для падкопвання цукровых буракоў (пры ўборцы). 247 буракарэзка, -і, ДМ -зцы; Р мн. -зак; ж. Прылада для рэзкі буракоў у вытворчасці цукру. 248 буракасеянне, -я, н. Сяўба буракоў у прамысловых мэтах. Паліўное буракасеянне. Раёны буракасеяння. 249 буракаўборачны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да ўборкі буракоў. Буракаўборачныя работы. Буракаўборачны камбайн. 250 буракі, -оў; адз. бурак, -а, м. 1. Двухгадовая агародная расліна сямейства лебядовых. Садзіць буракі. Палоць буракі. Сталовыя буракі. Кармавыя буракі. 2. Чырвоныя… 251 бураковы, -ая, -ае. Тое, што і бурачны. Бураковы сок. 252 буракс, -у, м. Борнакіслы натрый; выкарыстоўваецца ў медыцыне, тэхніцы і сельскай гаспадарцы. [Араб. būrag.] 253 буралом, -у, м. 1. Лес, дрэвы, паломаныя бурай. [Віця:] — Учора ведаеш якая навальніца шуганула. Франтальная. За Студзёнкай на тры кіламетры лес палажыла. Максім… 254 бураломіна, -ы, ж. Разм. Дрэва, паваленае бурай. [Васіль Раманавіч] саскочыў з бураломіны і сказаў: — Запрашаю, шаноўныя госцейкі, выбраць сабе самы разгалісты куст… 255 бураломны, -ая, -ае. Які мае адносіны да буралому. Бураломнае дрэва, даўно сухое, ляжала пад навіссю галля і вецця. Чорны. 256 буран, -у, м. Моцны вецер, які паднімае хмары сухога снегу або пяску; снежная бура, завея, завіруха (звычайна ў стэпах, на адкрытых месцах). Потым налятае буран,… 257 буранны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бурану. Буранны вецер. // З частымі буранамі. Буранная зіма. 258 бурапеніць, -ніць; незак. Паэт. Бурліць, кіпець (пра жыццё, дзейнасць). 259 бурапенны, -ая, -ае. Паэт. Бурлівы, кіпучы. Развялося шмат цяпер машын, — Аж да бурапеннага Байкала Паляцеў на самалёце сын. Кусянкоў. 260 бурат гл. бураты.