281 буржуй, -я, м. Разм. Пагардлівая назва буржуа. Хадзілі чуткі, што скора прыйдзе свабода і буржуям будзе канец. Лынькоў. Помніць Харкаў і Чугуеў, Як рабочыя ў… 282 буржуйка, -і, ДМ -жуйцы; Р мн. -жуек; ж. Разм. 1. Жан. да буржуй. 2. Невялікая чыгунная печка. Прыйшоў [Габрусь] у будку, падкінуў паленца-другое ў “буржуйку”.… 283 буржуйскі, -ая, -ае. Разм. Які мае адносіны да буржуя. У Садовіча настольнікаў не было — ён лічыў іх непатрэбнаю буржуйскаю раскошаю. Колас. 284 бурка1, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. 1. Шырокая і доўгая адзежына з даматканага сукна з башлыком, якая надзяваецца паверх кажуха. Потым.. [Ліза] чула, як увайшоў… 285 бурка2 гл. буркі. 286 буркаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. буркаваць, а таксама гукі гэтага дзеяння. 287 буркаваць, -кую, -куеш, -куе; незак. Утвараць характэрныя для галубоў гукі. Саша сумна сядзела на лаўцы каля бальнічных варот і бяздумна сачыла, як на даху дома,… 288 буркала, -ы. ДМ -е, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж. Разм. жарт. Пра чалавека, які любіць выказваць сваё нездавальненне па дробязях. [Ліда:] — Ніначка, які..… 289 буркалы, -аў; адз. няма. Разм. пагард. Вочы. Пан Юзаф.. злосна сплёўвае на казу, уставіўшую на яго свае лупатыя буркалы. Лынькоў. 290 буркат, -у, М -каце, м. Разм. Тое, што і буркатанне. 291 буркатанне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. буркатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння; буркатня. 292 буркатаць, -качу, -кочаш, -коча; незак. Разм. 1. Тое, што і буркаваць. Голуб .. нешта буркатаў галубцы. Сабаленка. 2. што і без дап. Бурчаць, мурлыкаць. Шафёр… 293 буркатлівы, -ая, -ае. Разм. 1. Які любіць бурчаць, бурклівы. Побач адзінока месцілася атынкаваная будка-каравулка, дзе ў сцюжу драмаў ля напаленай печы які буркатлівы… 294 буркатня, -і, ж. Разм. Бурчанне, буркатанне. — Добры дзень, старшынька, — змяніла адразу сваю буркатню на лагодную ліслівасць мачыха. Сабаленка. 295 буркатун, -а, м. Той, хто любіць буркатаць, дакучае буркатнёй. 296 буркаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да буркнуць. 297 буркі, -рак; адз. бурка, -і, ДМ -рцы, ж. Абутак з фетру або сукна, які носіцца з галёшамі ці на скураной падэшве без іх. Казулін у шубе з бабровым каўняром,… 298 бурклівасць, -і, ж. Уласцівасць бурклівага. Да частай бурклівасці мужа.. [Параска] прывыкла, але прапусціць міма вушэй яго словы аб дачцэ азначала б няўвагу, абыякавасць,… 299 бурклівы, -ая, -ае. Які любіць бурчаць, выказваць нездаволенасць. [Хурс] прыстаў у прымы да паўпанскага фальварковага пакідзішча — да старой паненкі — худой, касцістай… 300 буркнуць, -ну, -неш, -не; зак. і аднакр., што і без дап. Невыразна, з адценнем незадаволенасці сказаць што-н. Адна старая сялянка не выцерпела — буркнула: — Пану…