321 бурт, -а, М -рце, м. Доўгі капец бульбы, агародніны, сіласу і пад. Метраў за трыста ад балота калгаснікі склалі тры бурты, відаць, насенкі, з якіх адзін быў… 322 буртаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. буртаваць. 323 буртавацца, -туецца; незак. Зал. да буртаваць. 324 буртаваць, -тую, -туеш, -туе; незак., што. Закладваць агародніну, сілас, угнаенні і пад. на захоўванне ў бурты. Буртаваць бульбу. Буртаваць кампост. 325 буртавы, -ая, -ое. Які мае адносіны да бурта. Буртавая ўкладка агародніны. Буртавое захоўванне бульбы. 326 буртаўкладчык, -а, м. Машына, якая ўкладвае коранеклубняплоды ў бурты. 327 буртаўшчык, -а, м. Рабочы, які працуе на буртоўцы. 328 буртоўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Тое, што і буртаванне. Відаць, усе былі на рабоце: хто на будаўніцтве, а хто на буртоўцы бульбы. Броўка. 329 бурун, -а, м. Пеністыя хвалі на мелкай мясціне мора або над рыфам. Параход.. адцягнулі ад пірса буксіры, і, густа задыміўшы і ўзняўшы пеністы бурун за кармой,… 330 бурундук, -а, м. Маленькі паласаты, падобны на вавёрку грызун, які жыве ў норах. 331 бурундуковы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бурундука, належыць яму. Бурундуковы след. Бурундуковая нара. // Зроблены са шкурак бурундука. Бурундуковае футра. 332 бурчанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бурчаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Вось ужо чуецца ляскат зубоў і глухое бурчанне... Маўр. Накатваючыся на… 333 бурчаць, -чу, -чыш, -чыць; незак. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утвараць глухія гукі, выказваючы нездавальненне або пагрозу (пра жывёл). Кудлаты і нязграбны малы… 334 бурчлівасць, -і, ж. Уласцівасць бурчлівага. 335 бурчлівы, -ая, -ае. Тое, што і бурклівы. 336 бурштын, -у, м. Скамянелая, жоўтая, празрыстая смала хвойных дрэў, якая ўжываецца для вырабу розных аздоб. Па беразе ўжо бегалі жвавыя хлапчукі, шукаючы выкінутага… 337 бурштынавы, -ая, -ае. 1. Зроблены з бурштыну. Бурштынавыя каралі. Бурштынавы муштук. □ З-пад жакеціка віднеўся блакітны кафтанік, зашпілены бурштынавай брошкай.… 338 буры1, -ая, -ае. Шаравата-карычневы. Бурыя скалы. Бурыя тарфянікі. □ Спіна ў ліня мае цёмна-бурую афарбоўку, бакі — бурыя ці зеленавата-жоўтыя з характэрным… 339 буры2, -аў; адз. бур, -а, м. Нашчадкі еўрапейскіх (пераважна галандскіх) каланістаў, якія асталяваліся на поўдні Афрыкі. 340 бурыльны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бурэння. Бурыльная труба. Бурыльны ключ.