401 бухкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Часта, раз за разам бухаць. Аркестр іграў факстрот, часта і гулка бухкаў барабан, звінелі і бразгаталі медныя талеркі. Хадкевіч.… 402 бухматы, -ая, -ае. Разм. Пышны, пушысты. З аднаго боку бухматымі голлямі шапацелі хвоі, а з другога — пад ветрам ракаталі хвалі. Броўка. Грабель мільганнем, звонам… 403 бухмаціцца, -ціцца; незак. Разм. Рабіцца пышным, пушыстым. 404 бухнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. і аднакр. Разм. Грузна з шумам упасці; грымнуцца, кінуцца. Раздзеўшыся, Косця бухнуўся, як нежывы, у пасцель, але заснуць… 405 бухнуць1, -ну, -неш, -не; зак. і аднакр. Разм. 1. Утварыць глухі адрывісты гук; грымнуць. Раптам бухнуў гарматны стрэл. Шамякін. І далёка за чаротам Бухнуў,… 406 бухнуць2, -не; пр. бух, бухла; незак. Пашырацца, павялічвацца ў аб'ёме ад вільгаці; разбухаць. Зямля вохкала пад нагамі, стагнала, бухла. Бядуля. 407 бухта1, -ы, ДМ -хце, ж. 1. Невялікі марскі заліў, прыгодны для стаянкі суднаў. Заставацца ў адкрытым моры было нельга, да свайго порта далекавата, і капітан… 408 бухта2, -ы, ДМ -хце, ж. Вялікі скрутак дроту, каната і пад. Калгаснікі, убачыўшы.. прывезеныя Дзямідам Сычам турбіны і генератар, цяжкія бухты меднага дроту,… 409 бухторыць, -ру, -рыш, -рыць; незак. Разм. Настройваць, узнімаць каго-н. на якія-н. дзеянні; падбухторваць, баламуціць. [Рыль:] — Я згодзен, толькі не ведаю, што… 410 бухты-барахты. У выразе: з бухты-барахты — раптоўна, не падумаўшы, ні з таго ні з сяго. Ды і не пакінеш бюро з бухты-барахты, тым больш яго [Кузняцова] як старшыню… 411 буцвець, -ее; незак. Разм. Трухлець, парахнець, гнісці, прэць. Зруб на новую хату стаіць з забітымі вокнамі. Няма грошай, каб скончыць будоўлю. Таму і стаіць… 412 буціць, бучу, буціш, буціць; незак., што і без дап. Рабіць бутавую кладку; выкладваць бутам. Буціць катлаван. 413 буцы, -аў; адз. буца, -ы, ж. Чаравікі з шыпамі на падэшвах для гульні ў футбол. [Англ. boots.] 414 буцэфал, -а, м. Дзікі конь, які, паводле падання, быў уціхаміраны Аляксандрам Македонскім і доўга яму служыў. [Грэч. Bukephalos — клічка дзікага каня.] 415 буч, -а, м. Рыбалоўная снасць, сплеценая звычайна з лазовых дубцоў у выглядзе вузкага круглага каша з лейкападобным уваходам; верша; нерат. У іх раней была… 416 буча, -ы, ж. Разм. Шум, скандал, перапалох. // перан. Кіпучае жыццё, вір. Трапіць у самую бучу жыцця. 417 бучнасць, -і, ж. Уласцівасць бучнога. 418 бучнець, -ее; незак. Рабіцца бучным. У даліне бушавала яблыневая квецень, бучнела трава, расцвіталі краскі, звінелі халодныя і празрыстыя ручаі ў траве. Хомчанка.… 419 бучны, -ая, -ое. Які мае буйную сакавітую зеляніну (пра расліны). Да вайны ў нашым гародчыку кучаравілася маладая, вельмі бучная ліпа. Сачанка. 420 бушаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бушаваць.