181 бульдазерыст, -а, М -сце, м. Той, хто працуе на бульдозеры. 182 бульдог, -а, м. Сабака з вялікай тупой мордай, шырокімі грудзямі, кароткімі лапамі. [Англ. bulldog.] 183 бульдожы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бульдога. Бульдожая морда. 184 бульдозер, -а, м. Трактар, абсталяваны навясным пярэднім адвалам для перамяшчэння, разраўноўвання грунту. Бульдозеры ссоўвалі з узгоркаў на насціл вялізныя груды… 185 бульдозерны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бульдозера. Бульдозерны механізм. 186 бульканне, -я. н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. булькаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. 187 булькат, -у, М -каце, м. Гукі, якія ўтвараюцца пры кіпенні, пераліванні або цячэнні вады. Вада.. [з жолаба] ліецца невялічкім раўчуком і з вясёлым звонкім булькатам… 188 булькатанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. булькатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. 189 булькатаць, -коча; незак. 1. Бурліць, бурна кіпець (пра вадкасць). Кіпіць, булькоча вада, старанна варочаючы скрылікі бульбы. Брыль. Стала ціха, ціха, і ў гэтую… 190 булькаценне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. булькацець, а таксама гукі гэтага дзеяння. 191 булькацець, -коча; незак. Тое, што і булькатаць. І чуваць было, як пералівалася ў нагах грузкая гразь, булькацела дзесьці блізка, блізка вада. Лынькоў. 192 булькаць, -ае; незак. Утвараць гукі, падобныя на тыя, якія бываюць пры кіпенні або пераліванні вады. Пад вяслом і шастом ласкава плёхала ды булькала вада. Брыль.… 193 булькнуць, -не; зак. 1. Аднакр. да булькаць. 2. Разм. Упасці ў ваду, утварыўшы характэрны гук. Камень булькнуў і пайшоў на дно. 194 бум1, выкл. Разм. Ужываецца як гукапераймальнае для абазначэння характэрнага глухога гуку вялікага звана, бубна і пад. 195 бум2, -а, м. Спартыўны снарад для практыкавання ў раўнавазе ў выглядзе гарызантальнага бруса на дзвюх стойках; бервяно. [Англ. boom.] 196 бум3, -у, м. Штучна ўзнятая шуміха вакол чаго-н. Газетны бум. [Англ. boom.] 197 бумажнік, -а, м. Невялікіх памераў кішанёвая папка для папяровых грошай і дакументаў; кашалёк. Блок.. выняў з кішэні бумажнік, даў Лабановічу дзесяцірублёўку і… 198 бумеранг, -а, м. Кідальная прылада ў выглядзе сагнутай палкі, пласціны, якая ў палёце робіць замкнутую або незамкнутую крывую. [Англ. boomerang з аўстрал.] 199 бумкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Утвараць гукі, падобныя на гукі вялікага звана, бубна і пад. Толькі зрэдку, абуджаючы лясную глухамань, гулка бумкалі магутныя… 200 бумкнуць, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр. да бумкаць.