101 буйніцца, -ніцца; незак. Разм. Прыцягваць увагу, вылучацца сваёй буйнасцю. Па маладых аксамітных усходах палёў, на прыдарожнай траве, на лісці кустоў, нібы брыльянты,… 102 буйны, -ая, -ае. 1. Неспакойны, свавольны, нястрыманы, дзёрзкі. Буйны нораў. Буйная галава. □ Ах, сцяжыначка-сцяжына буйнай існасці маёй. Машара. І будзем… 103 буйны, -ая, -ое. 1. Які складаецца з аднародных, больш чым сярэдняга памеру, адзінак; проціл. дробны. Буйное жыта. Буйны пясок. // Вялікіх памераў. Буйны… 104 буйства, -а. н. 1. Тое, што і буянства. 2. Моцнае праяўленне чаго-н. Буйства фарбаў. □ Красавік — Гэта першыя краскі вясны. Некранутая сінь Танканогай пралескі,… 105 бук, -а і -у, м. 1. -а. Вялікае лісцевае дрэва сямейства букавых з гладкай светла-шэрай карой, цвёрдай драўнінай і пахучым лісцем. / -у; у знач. зб. Нарэзаць… 106 букавы, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да буку. Букавы лес. Букавыя арэхі. // Зроблены з буку. Букавы стол. 2. у знач. наз. букавыя, -вых. Назва сямейства… 107 букалічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да буколікі. Букалічная паэзія. 108 букваед, -а, М -дзе, м. Іран. Чалавек, які прыдае большае значэнне знешняму боку чаго-н., дробязям, чым сутнасці справы; фармаліст. 109 букваедка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. Іран. Жан. да букваед. 110 букваедскі, -ая, -ае. Іран. Які ўласцівы букваеду. 111 букваедства, -а, н. Іран. Чыста знешняе, фармальнае тлумачэнне чаго-н., якое наносіць шкоду сэнсу, сутнасці. 112 буквар, -а, м. Кніжка для першапачатковага навучання грамаце. Чытаць буквар. □ Ад старэйшага брата, другакласніка Міхася, Петруську застаўся буквар. Краўчанка.… 113 букварны, -ая, -ае. Які мае адносіны да буквара. Букварны перыяд навучання. 114 буквіца, -ы, ж. Шматгадовая травяністая расліна сямейства губакветных. 115 букет, -а, М -кеце, м. 1. Падабраныя і прыгожа складзеныя ў пучок кветкі. Букет ружаў. □ А праз тры дні Стась з вялікім букетам ружовых цюльпанаў у руках крочыў… 116 букетны, -ая, -ае. Які мае адносіны да букета. 117 букеціраваць, -рую, -руеш, -руе; незак. і зак., што. Праводзіць (правесці) букеціроўку. Букеціраваць прапашныя культуры. 118 букеціроўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Спосаб догляду прапашных культур, пры якім суцэльныя рады раслін шляхам папярочнага абганяння разбіваюць на асобныя групы. 119 букініст, -а, М -сце, м. Прадавец рэдкіх і старых кніг. [Фр. bouguiniste.] 120 букіністычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да продажу і куплі рэдкіх і старых кніг. Букіністычны магазін.