161 блудны, -ая, -ае. 1. Які ходзіць, блукае, не знаходзячы месца, дому; невядома чый або зусім нічый. Блудны рой пчол. □ [Міша:] — Мы вось пойдзем, а з лесу, можа,… 162 блуза, -ы, ж. Мужчынская верхняя рабочая сарочка без пояса. Парусінавая блуза. Рабочая блуза. // Уст. Прасторная хатняя жаночая кофта. [Фр. blouse.] 163 блузка, -і, ДМ -зцы; Р мн. -зак; ж. Жаночая кофтачка з лёгкай тканіны. Да белай блузкі ўдала пасавала чорная плісіраваная спадніца. Васілёнак. 164 блузніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. Разм. Тое, што і блюзніць. Пасля маці вярнулася да сцяны ў запечак, дзе ляжала на ложку Таня, і паклала ёй руку на лоб. — Блузніць,… 165 блукальнік, -а, м. Той, хто многа блукае. 166 блуканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. блукаць. 167 блукаць, -аю, -аеш, -ае; незак. 1. Бязмэтна хадзіць, гуляць. Блукаць па лесе. Блукаць па пакоях. □ За сялом, за гарой, Ад змяркання блукаю да раніцы. Гілевіч.… 168 блукаючы, -ая, -ае. У выразах: блукаючая нырка гл. нырка. Блукаючы нерв гл. нерв. Блукаючыя агні гл. агонь. Блукаючыя зоркі гл. зорка. Блукаючыя токі гл. ток.… 169 блуклівы, -ая, -ае. Якому ўласціва блуканне. Сінечу летняга неба плямілі блуклівыя хмаркі. Сабаленка. 170 блытанасць, -і, ж. Уласцівасць блытанага. Зяцевы разважанні пра палітыку здзіўлялі наіўнай прымітыўнасцю і блытанасцю. Шамякін. 171 блытанік, -а, м. Разм. Чалавек, які дрэнна ў чым-н. разбіраецца, блытае факты. 172 блытаніна, -ы, ж. Якая-н. няправільнасць, няяснасць, якое-н. непаразуменне. Блытаніна ў вылічэннях. // Што-н. заблытанае, хаатычна размешчанае. І адразу ж [брыгадзір]… 173 блытанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. блытацца, блытаць. 174 блытаны, -ая, -ае. 1. Бязладна пераплецены, заблытаны. Блытаныя сляды. □ Ніжэй павуцінне плыве доўгімі блытанымі ніткамі. Алешка. Яшчэ на сцежках блытаных Стаяць… 175 блытацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. толькі мн. Бязладна пераплятацца (пра ніткі, валасы, дарогі і пад.). У лагчынах, далёка, туліліся да зямлі палявыя… 176 блытаць, -аю, -аеш, -ае; незак. 1. Бязладна пераплятаць (пра ніткі, валасы і пад.). Колы рытмічна пагруквалі на стыках рэек, ветрык блытаў Люсіны валасы, але… 177 блыха, -і, ДМ блысе; мн. блохі, блох; ж. Маленькае паразітычнае бяскрылае насякомае; скочка. ○ Вадзяная блыха — тое, што і дафнія. Земляная блыха — тое, што… 178 блышыны, -ая, -ае. Які мае адносіны да блыхі. 179 блюда, -а, М -дзе, н. Неглыбокая пасудзіна круглай або авальнай формы, на якой падаецца да стала смажаніна, печыва, фрукты і пад. Столік у зальчыку гнуўся ад… 180 блюдаліз, -а, м. Разм. пагард. Той, хто дагаджае каму-н. дзеля ўласнай выгады; прыслужнік, халуй.