101 блізнё гл. блізня. 102 блізніца, -ы, ж. Разм. Адна з блізнят жаночага полу. 103 блізнюк гл. блізнюкі. 104 блізнюкі, -оў; адз. блізнюк, -а, м. Разм. Тое, што і блізняты. 105 блізня і блізнё гл. блізняты. 106 блізняткі, -так; адз. блізнятка, -а, н. Памянш.-ласк. да блізняты. 107 блізняты, -нят; адз. блізня і блізнё, -няці, Т -нём, н. Дзеці адной маці, якія нарадзіліся адначасова. Па вуліцы ішлі Хведаравы дзяўчаткі-блізняты. Паўлаў. /… 108 блізнячы, -ая, -ае. Які мае адносіны да блізнят. 109 блізу, прыназ. Разм. 1. з Р. Каля. Нехта згадаў, што блізу [крыніцы], на самым узлессі, была магіла трох братоў. Дубоўка. Блізу рэчкі пан і кажа: —Ты, — кажа,… 110 блізшы, -ая, -ае. Разм. Тое, што і бліжэйшы (у 1, 2 знач.). Дзесьці на блізшым двары чуўся запознены голас казака: “Но, ты, не дурэй!” Лобан. 111 блізютка, прысл. Разм. Вельмі, зусім блізка; блізенька. Круцяцца блізютка Галкі над палямі. Колас. 112 блік, -а, м. Водбліск якога-н. святла; светлавая пляма на якой-н. гладкай паверхні. Сонечныя блікі. □ На вяршынях маўклівых соснаў, прыцярушаных снежнымі крупінкамі,… 113 блін, -а, м. Хлебны выраб з рэдкага цеста, спечаны на скаварадзе. [Маці:] — Аднойчы адна кабета паліла ў печы і пякла бліны. Якімовіч. На зэдліку каля прыпека… 114 бліндаж, -а, м. Фартыфікацыйнае збудаванне для ўкрыцця жывой сілы ад агню зброі масавага паражэння. На подступах да лагера партызаны парабілі бліндажы. Сіняўскі.… 115 бліндажны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бліндажа. Бліндажнае перакрыцце. 116 бліндзіраваны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад бліндзіраваць. 2. у знач. прым. Дадаткова ўмацаваны (пра ваенныя збудаванні, караблі і пад.). Бліндзіраваны поезд.… 117 бліндзіравацца, -руецца; незак. Зал. да бліндзіраваць. 118 бліндзіраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. Уст. Дадаткова ўмацаваць (умацоўваць) ваенныя збудаванні, караблі і пад. 119 блінец, -нца, м. Тое, што і блін. Дзень быў святы. Яшчэ ад рання Блінцы пякліся на сняданне. Колас. Пахла ў хаце гарачымі блінцамі і скваркамі. Чорны. На рог… 120 блінны, -ая, -ае. 1. Тое, што і бліновы. 2. у знач. наз. блінная, -ай, ж. Сталовая, у якой бліны з'яўляюцца абавязковай стравай.