201 блямкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Бразгаць чым-н. металічным. Рыпелі вароты, блямкалі засаўкі, то там, то тут чуўся грукат у дзверы. Няхай. // Дрэнна іграць… 202 блямкнуць, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр. да блямкаць. У полі за вёскай блямкнуў тры разы падрад звон. Галавач. Рыпнулі ў хаце дзверы. Блямкнула клямка. І ўсё. Кавалёў.… 203 бляск, -у, м. 1. Яркае, асляпляльнае святло; водбліск. Майскае сонца высока стаяла ў ясным небе, кідала на зямлю снапы гарачых праменяў і залівала асляпляючым… 204 бляскат, -у, М -каце, м. Разм. Тое, што і бляск (у 1 знач.). Абаўецца навокал зямля Да бляскату ў яркую зелень. Астрэйка. 205 блясна, -ы, мн. блёсны, -сен; ж. Прынада для рыбы ў выглядзе бліскучай металічнай бляшкі. Узмах — і плёснулася недзе на сярэдзіне блясна; парушыўшы спакойную… 206 блясніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., каго-што і без дап. Лавіць рыбу на блясну. 207 бляха, -і, ДМ блясе, ж. 1. Тонкае ліставое жалеза; ліст такога жалеза. Дом пад бляхай. Ацынкаваная бляха. 2. Знак у выглядзе металічнай пласцінкі з надпісам… 208 бляхар, -а, м. Майстар, які вырабляе рэчы з бляхі. // Той, хто крые бляхаю дах. 209 бляхарны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бляхара; звязаны з вырабам рэчаў з бляхі. Бляхарная майстэрня. 210 бляхарня, -і, ж. Бляхарная майстэрня. 211 бляшаначны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бляшанкі. 212 бляшанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Бляшаная банка. Санітары прынеслі параненым вячэру: бляшанку кансерваў на дваіх, галеты і чай. Гурскі. Бляшанка была ад патронаў,… 213 бляшаны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бляхі; зроблены з бляхі. Вецер урываўся ў бляшаны комін печкі, выдзьмухваў з яе попел, гаручыя іскры. Лынькоў. 214 бляшка, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. 1. Кавалачак бляхі (у 1 знач.). 2. Памянш. да бляха (у 2 знач.). З шапкі былі ўжо сарваны ўсе тыя бляшкі, якія раней паказвалі,… 215 бляянне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бляяць. // Гукі, падобныя на крык авечкі, якія ўтвараюцца пры палёце бакасоў. 216 бляяць, бляе; незак. Крычаць (пра авечак). То там, то сям з саней падавала свой прарэзлівы голас свіння, бляяла авечка. Колас.