81 бондарыха, -і, ДМ -рысе, ж. Жонка бондара. 82 бонза, -ы, м. 1. Будыйскі свяшчэннік і манах у Японіі і Кітаі. І з мармуру, і з бронзы, Каб славіцца ў вяках, Стаялі хмура бонзы З нагайкамі ў руках. Гаўрусёў.… 83 бонна, -ы, ж. Выхавальніца малых дзяцей (звычайна іншаземка) у дваранскіх і буржуазных сем'ях дарэвалюцыйнай Расіі. І вырашыла [Алаіза], хоць з голаду будзе… 84 боны1, -аў; адз. бона, -ы, ж. 1. Крэдытныя дакументы, якія даюць уладальніку права на атрыманне паказанай у іх сумы ў вызначаны тэрмін ад пэўнай асобы або… 85 боны2, -аў; адз. бон, -а, м. 1. Плывучая загарода, якая выкарыстоўваецца пры лесасплаве, а таксама плывучыя загароды, якія перашкаджаюць варожым караблям… 86 бор1, -у, М у бары; мн. бары, -оў; м. Стары густы сасновы лес, які расце на высокім месцы. Векавы бор. Цёмны бор. □ Верасы пад лісцем спалі, Бор зялёны гнуўся,… 87 бор2, -у, м. Хімічны элемент, які ўваходзіць у састаў многіх мінералаў. Бор і яго спалучэнні прымяняюцца ў ядзернай тэхніцы, а таксама ў медыцыне і сельскай… 88 бор3, -а, м. Стальны свердзел, які ўжываецца ў зубалячэбнай справе. [Ад ням. Bohrer — свердзел.] 89 бора, -ы, ж. Халодны моцны, парывісты вецер, які дзьме з гор на марскім узбярэжжы. [Ад грэч. boreas — паўночны вецер.] 90 боргес, -а, м. Друкарскі шрыфт, сярэдні паміж корпусам і петытам. [Ням. borgis.] 91 борзды, -ая, -ае. Хуткі, жвавы. На парозе паказаўся Мікіта, пачырванеўшы ад холаду і борздай хады. Колас. Рыпнулі дзверы, і борздыя, таропкія крокі сталі набліжацца.… 92 бормашына, -ы, ж. Зубалячэбны апарат, якім прыводзіцца ў рух бор3. 93 борны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бору2. Борны вазелін. Борная кіслата. 94 борт1, -а, М -рце; мн. барты, -оў; м. 1. Верхні край бакавой сценкі, а таксама бок марскога або рачнога судна, самалёта. Дзень, калі мы ступалі на борт парахода,… 95 борт2, -у, м. Адна з разнастайнасцей зярністых утварэнняў алмазу. 96 бортжурнал, -а, м. Журнал, які вядзецца ў час палёту на самалёце, касмічным караблі. 97 бортінжынер, -а, м. Член экіпажа самалёта, касмічнага карабля, адказны за стан і работу матораў, абсталявання, апаратаў і прыбораў. 98 бортмеханік, -а, м. Асоба, якая ўваходзіць у склад лётнага экіпажа і адказвае за стан і работу матораў, абсталявання, апаратаў і прыбораў (на самалёце, дырыжаблі).… 99 бортнік, -а, м. Уст. Той, хто займаецца бортніцтвам; пчаляр. На гэтых дубах палешукі-бортнікі рабілі цэлыя пчальнікі, зацягваючы туды па дзесятку вуллёў. Колас.… 100 бортніцтва, -а, н. Уст. Прымітыўнае лясное пчалярства, здабыча мёду дзікіх пчол, адзін з найбольш старадаўніх промыслаў на Беларусі.