На запыт знайшлося 17 артыкулаў

  1. 1
    анадась, анадовень, анадовінь, анадоень, анадоінь, анадонь прысл. Надоечы, зусім нядаўна, днямі.
    Анадась унукі прыехалі. Дэмскія Міёр. Анадовень мы былі ў ворожэі. Рудня Пол. Анадовінь прайшоў вялікі дошч. Слабада Уш. Анадовінь сын з Масквы прыяжжаў. Ахрэмаўцы Брасл. Анадоень быў пажар у лесе, страх які! Булахі Глыб. Анадоінь свіней купіла - ладныя такія. Спігальшчына Міёр. Анадоінь сестра была ў нас. Чарневічы Глыб. Анадонь у грыбах дзікуна ўбачыла, было ні да грыбоў. Галубава В.-Дзв.
    Параўн. анегды, анегдысь, анэгды, анэгдэсь 1
  2. 2
    аналлё н., зб. Птушкі, жывёлы.
    Пасеялі ячмень, дык гэтае ж аналлё ўзысці не дадуць, усё да зернетка выберуць. Аналлё ў нас - куры, вераб'і. Труды Пол., Псуя Глыб.
  3. 3
    ангелка ж. Парода курэй.
    Дачка прывезла мне курэй, ангелак, малыя такія, смех адзін з іх. Кубелеўшчына Шарк.
  4. 4
    андзеі мн. Непрыемныя размовы.
    Дакуль твае андзеі слухаць? Пашкі Шарк.
  5. 5
    андуляцыя, андаляцыя, андыляцыя ж. Завіўка.
    Цяпер дзеўкі ўсе красівые, андуляцыю парабілі. Плюсы Брасл. Цяпер андуляцыю зрабіць не жартачкі, многа грошай упячэш. Більдзюгі Шарк. Зробіла мая нявестка андаляцыю, дык памаладзела. Чарневічы Глыб. Малая ты яшчэ андыляцыю рабіць. Макаравічы Докш., Сахнавічы Глыб., Вісяты Міёр., Струнне Пол., Германавічы Шарк.
  6. 6
    андынарка ж. Андынарыя.
    трымаць андынарку незак. Быць андынаршчыкам.
    Дзяды нашы ўсё жыццё трымалі андынарку. Празарокі Глыб.
  7. 7
    андынаршчык м. Андынарнік.
    Дзед мой за панамі быў андынаршчыкам. Празарокі Глыб.
  8. 8
    анегды, анегдысь, анэгды, анэгдэсь прысл.
    1. Надоечы, зусім нядаўна, днямі.
    Анегды ён прыязжаў з горада. Шыркі Сен. Анегдысь я быў на кірмашы. Моханава В.-Дз. Анэгды ён і каня нам даваў, і дровы дажа памагаў вазіць. Слабодка Брасл. Анэгды я бачыла яго. Чарневічы Глыб. Анэгдэсь прайшоў дождж. Крычава Міёр.
    Параўн. анадась, анадовень, анадовінь, анадоень, анадоінь, анадонь
    2. Калісьці.
    Анэгды і я, мае даражэнькія, была маладой. Савуткі Шарк.
  9. 9
    анікуды прысл. Нікуды, ні ў якое месца.
    Ні адпраўляюць анікуды, тут лячыць будуць. Булахі Глыб.
  10. 10
    анна ў знач. прысл. Адна, адзінока.
    Мая суседка анна ўсё жыццё пражыла. Лутава Сяльцо Уш., Высачаны, Гарэлікі Лёзн.
  11. 11
    анны ў знач. часц. Адны, толькі.
    На памідорах анны пустацветы. Чарнія Пол.
  12. 12
    анталяжны прым. Далікатны.
    Жанчына яна была анталяжная. Закур'е Чаш.
  13. 13
    антоплі, антофлі мн. Пантофлі, дамашнія туфлі.
    Мне гэтыя антоплі вялікія. Зачарэўе Міёр. Антофлі новыя купіла. Езярышча Гар.
  14. 14
    анучнік м. Палавік пры ўваходзе ў хату, пакой.
    Я толька што чыстыі анучнікі пасцяліла. Лужкі Шарк.
  15. 15
    анцыюд м., груб. Чалавек, паводзіны і ўчынкі якога супярэчаць агульнапрынятым у грамадстве.
    Зноў гэты анцыюд прыйшоў. Даўгаполле Гар. Не чалавек, а нейкі анцыюд, над людзьмі толькі здзікаўся. Быцава Беш. Вырасціла анцыюда на сваю галаву. Верамееўка Гар.
  16. 16
    анэгды, анэгдэсь гл. анегды
  17. 17
    анягож, аняж часц.
    1. пыт. Няўжо.
    Анягож сядзець з вамі буду? Замасточча Віц. Анягож аж з Віцебску прыехалі? Папшулі Міёр., Замошша Сен., Угрынкі Уш., Савуткі Шарк.
    2. сцвярдж. Вядома, а як жа.
    «Ці бачыла ты сына?» - «Анягож». Заполле Беш. «Ці пойдзеш заўтра да брыгадзіра?» - «Аняж. Пайду». Куціна, Сураўні Шум., Навасёлкі Віц., Чарневічы Глыб., Малы Поўсвіж, Новыя Валосавічы Леп., Куціна Шум., Груздава Паст., Царкавішча Уш.

Паведаміць пра недакладнасьць