На запыт знайшлося 8 артыкулаў

  1. 1
    ажавіка ж., ажавіны, ажэнкі, аржавіны мн. Ажыны.
    Ажавіку во збірала, усе рукі скалола. Макаравічы Докш. Ужэ паспелі ажавіны. Сасноўка Глыб. Ажавіны сабіраюць і на варэнне, і на віно. Пралетарыя Уш., Залессе, Мярэцкія Глыб., Сіпішчава Дубр., Ветрына, Залессе Пол., Папоўка Сен., Лукомль Чаш. У маладосці я любіла хадзіць у ажэнкі. Бычыншчына Міёр. Якія сёлета смачныя аржавіны, і вялікія. Гараўцы Міёр. Ну й смачныя ў нас аржавіны. Прамышляды, Сіўцы Паст. Аржавінаў сёлета поўна. Капланы Сен. Ад аржавін сінія кропкі на далонях. Павулле Уш.
  2. 2
    ажамеркі, ажамеры толькі мн.
    1. Жамерыны.
    Трэба сабраць ажамеркі ў кучу. Ураджайная Глыб. Стары, ажамеркі свіне выкідвай. Абухава В.-Дзв., Васюкі Шарк. Семя нячыстае, з ажамерамі. Пралетарыя Уш.
    Параўн. ажымкі
    2. Аселыя пасля заварвання чаінкі.
    Ня пей пака, няхай ажамеркі асядуць. Мурагі Рас. Ну і гарбату ты зрабіла. Поўная крушка ажамерак. Проземля Чаш. У крушцы поўна ажамерак. Казімірова Пол. Ажамеркі не чапай, самі асядуць. Чарэя Чаш.
  3. 3
    ажаргаць гл. абжаргаць II
  4. 4
    ажгур м., заал. Ёрш.
    Ажгур можа пражыць дванаццаць год. Бірулі Докш.
  5. 5
    ажымкі толькі мн. Жамерыны.
    Семя ільняное аджымаюць, а што астаецца, - ажымкі. Лонск Шарк.
    Параўн. ажамеркі, ажамеры 1
  6. 6
    ажынкі мн. Перыяд уборкі збожжа.
    Вось ужо і ажынкі. Глыбокае.
  7. 7
    ажыргаць гл. абжаргаць II
  8. 8
    ажэнкі гл. ажавіка

Паведаміць пра недакладнасьць