На запыт знайшлося 6 артыкулаў

  1. 1
    ацалець зак. Уцалець, астацца цэлым, непашкоджаным.
    Наша хата ў вайну ацалела. Замошша Брасл.
  2. 2
    ацечаства н. Імя па бацьку.
    Маё ацечаства - Віктараўна. Гута Паст.
  3. 3
    ацірацца незак. Асыпацца.
    Каласы ўжэ аціраюцца, перастаяў авёс. Агурні Глыб.
  4. 4
    аццяпель ж. Адліга.
    У аццяпель ажно на вуліцу ні хочацца выхадзіць, дужа мокра. Ахрэмаўцы Брасл.
    Параўн. аддуха II
  5. 5
    ацяміцца зак. Апамятацца, разабрацца ў новых, нечаканых абставінах.
    Пакуль немцы ацяміліся, мы ўжо былі ў лесе. Бяседы Леп.
    Параўн. агаломіцца
  6. 6
    ацяробкі, ацярэбкі мн., зб. Шалупінне ад бульбы.
    Ацяробкі мы збіраем і варым свінням. Шасцярні Уш. Ацярэбкі ў кучу на двары ссыпай. Ілава Шум.
    Параўн. аскробкі, ашкалёпкі

Паведаміць пра недакладнасьць