-
1
адале прысл. Потым.
Давай адале купім камбікорму, а так ні звязём усё. Іванькі Міёр. -
2
адбіўка ж. Адгародка.
Адбілі адбіўку ў хаце, старая там спіць. Дабея Шум. -
3
адбіцік гл. абіцік
-
4
адбойка ж. Бойка, прылада для збівання масла.
Адбойку вымыць харашэнько трэба, прапарыць. Доўжа Віц. -
5
адбойнік м. Адбой, маркіровачны малаток.
На гэтых дзярэўях ёсць сляды адбойніка. Пралетарыя Уш. Лес кляймуюць адбойнікам. Зазер'е Гар. -
6
адведы толькі мн. Адведзіны; сяброўскае наведванне каго-н.
Прыехалі ў адведы да яго, гасцінец прывязлі, а яго німа, нас братоўка вышла стрычаці, к сабе ў хату пазвала. Домжарыцы Леп. -
7
адвэнт м. Пост перад Калядамі.
Хутка ўжо адвэнт скончыцца. Ластавічы Глыб. Кончыцца адвэнт, тагды і паляціш на танцы. Буцавічы Паст. -
8
адгэнуль прысл. Адтуль.
Адгэнуль болі ні прыедуць машыны. Глінішча Докш. -
9
аддаўна прысл. Здаўна.
Аддаўна стаіць помнік у нас. Свіркі Докш. Аддаўна жывуць тут людзі. Мардахі Дубр. Мама расказвала, што аддаўна ў нашай сям'і мужчыны пяюць добра. Зароўе Леп., Чорнае Паст. -
10
аддубіць зак, экспр. Моцна набіць, адлупцаваць.
Аддубіць цібе пара, ні слухаіш нікога. Дзярэўня Чаш.
Параўн. аджарыць, адлузаць, адлупашыць, адлупасіць - 11
-
12
аддышка ж. Адпачынак, кароткі перапынак.
Німа аддышкі ад хатняй работы. Мікалаева Міёр.
Параўн. аддуха I -
13
аджарыць зак., экспр. Моцна набіць, адлупцаваць.
Які свавольны хлопец. Узяў бы хварасціну і аджарыў. Шухаўцы Дубр.
Параўн. аддубіць, адлузаць, адлупашыць, адлупасіць -
14
аджымацца незак. Мыць бялізну.
Ці будзіш сённі аджымацца? Жукоўшчына Шарк. -
15
адзаўнуцца зак. Адгукнуцца.
Гукаю, гукаю, а ён хоць ба адзаўнуўся. Гута Паст. -
16
адзержаць зак. Прыпыніць каня.
Ён каня адзержаў каля клуба, пачытаў аб'яву. Псуя Глыб. -
17
адзетак м., адзёжа ж., адзіванне, адзяванне н., зб. Адзенне.
У яе два шкафы адзетку. Прыветак Сен. Твая адзёжа на стулу вісіць. Кавалі Глыб. Дзеткам адзёжу новую ў школу нада справіць. Кошчава Беш. Ні было ў наш час такога адзівання, як ціперака. Дубраўкі Пол. Маладой у мяне адзявання было многа. Смалоўка Гар., Тумінічы Арш., Баршчоўка Віц., Ляды Дубр., Жарцы Пол., Нямойта Сен., Слабада Уш., Віркі Чаш. -
18
адзёнак, адонак, адонык м. Подсціл пад стог, стажар'е.
Тут адзёнкаў дваццаць маіх. Гарбацэвічы Арш. Адонак нада крэпкі робіць, каб ні згніло сена. Стралкі В.-Дзв. Мы сёліта адонык на пожнішчы паставілі. Мяжа, Каверзы Гар. -
19
адзёр м. Азярод.
Ажына ў нас сохла ў адзёры. Альшанка Чаш. -
20
адзіванне гл. адзетак
На запыт знайшлося 77 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць