На запыт знайшлося 24 артыкулы

  1. 1
    агадаць зак. Расстарацца, дастаць.
    Агадала ў суседкі грошай хоць на хлеб. Аколіца Рудава Брасл. Трэба грошай агадаць і купіць абуванне. Баева Дубр.
  2. 2
    агазлівы прым. Назойлівы.
    Ён і змалку быў агазлівы. Усюды ўлезіць, дзе ні просюць. Зямцы Шум.
  3. 3
    агалец м. Свавольнік.
    Агалец гэты зноўку ня слухаецца. Галубава В.-Дзв.
  4. 4
    агаломіцца зак., экспр. Апамятацца, разабрацца ў новых, нечаканых абставінах.
    Пакуль агаломіўся на базары, грошы ўкралі. Віраўля Гар.
    Параўн. ацяміцца
  5. 5
    агалузіцца зак. Прывесці сябе ў парадак, агледзець сябе.
    Табе трэба агалузіцца, запусціўся ты. Нямойта Сен.
  6. 6
    агародзіна ж., зб. Агародніна.
    Суш такая, агародзіна сасохла. Ахрэмаўцы Брасл., Трабаўшчына Шарк.
  7. 7
    агдзе прысл. Дзе.
    Агдзе хочыць, там і ходзіць ноч. Дабрамыслі Лёзн.
  8. 8
    агір гл. авер
  9. 9
    аглабліна, аглобня ж. Аглобля.
    Атсякі аглабліну бярёзовую, як дамой паедзіш. Выхадцы Лёзн. Аглобня зламалась шчэ ў дарозе. Горкі Шум.
  10. 10
    аглавушыць зак., экспр. Моцна ўдарыць знянацку, аглушыць.
    Ён так мяне аглавушыў, што ледзь ачуняў. Гаршчэўшчына Тал.
  11. 11
    аглобня гл. аглабліна
  12. 12
    аглодак м. Агрызак.
    Аглодкі кідай у вядро. Юркава Глыб.
  13. 13
    агляды гл. абглядзіны
  14. 14
    агляк м. Тоўстае абгарэлае палена.
    Вёска наша была спалена, адны аглякі кругом ляжалі. Бярозкі Докш.
  15. 15
    агнездавацца зак. Пасяліцца (пра людзей).
    Вот мы і агнездаваліся ў новай хаце. Зарэчча Тал.
  16. 16
    агніво н. Крэсіва.
    Замест спічак было агніво. Сухавежа Міёр.
  17. 17
    агнянка ж. Вогнішча.
    Распалім вечарам агнянку каля ракі і сядзім, бульбу пячом. Быцава Беш.
  18. 18
    аграбаць незак. Збіраць рой у раёўню.
    Калі нада, я пчол аграбаю. Кісялева Тал. Учора аграбалі рой. Кушняроўка Чаш.
  19. 19
    аграбеліна, аграбельня ж. Грабільна, ручка ў граблях.
    Саступі з аграбеліны, бо можаш параніцца. Сураўні Шум. У мяне паламалась аграбельня. Нада новую дзелаць. Вялікае Сяло Сен.
  20. 20
    аграблі толькі мн. Граблі.
    Ну куды ж аграблі ставіш, як дадуць па лбе, дык дзясятаму закажыш. Шупені Тал. Беры аграблі, пойдзем на сена. Капланы Сен. Доня, за аграблямі схадзі. Занькі, Курмялёўка Леп., Вялікае Сяло, Лазоўка Сен., Кугоні, Лутава Сяльцо, Слабада Уш., Коравічы Чаш.

Паведаміць пра недакладнасьць