На запыт знайшлося 16 артыкулаў

  1. 1
    ашака ж., зб. Асцё.
    Адабралі насёна, але далей німа чаго дзяліць - ашака пашці адна. Захарнічы Пол. Зярно вельмі плахое - шмат ашакі. Мікалаёва Міёр.
    Параўн. акоцця, асцеўе, асціўё, асцяўё
  2. 2
    ашакі мн. Высеўкі.
    Прасеяла муку, ашакі курам замішаю. Сакольнікі Віц. Ашакі на корм свінням ідуць. Матырына Леп., Ёды Шарк.
    Параўн. асеўкі, асіўкі
  3. 3
    ашалапуціць зак., экспр. Ашукаць, падмануць.
    Лоўка яна цябе ашалапуціла. Булахі Глыб.
    Параўн. абласуціць, амманіць, ачмуціць
  4. 4
    ашалона ж. Эшалон.
    З Рыгі фарміравалі ашалону ў Германію. Узмёны Міёр.
  5. 5
    ашкалёпкі толькі мн. Шалупінне ад бульбы.
    Ашкалёпкі звары разам з бульбай, свінка паесць. Галбея Паст.
    Параўн. аскробкі, ацяробкі, ацярэбкі
  6. 6
    ашкір выкл. Вокліч, якім адганяюць авечак.
    Ашкір! Пайшлі ў хлеў! Апанаскавічы Уш.
  7. 7
    ашкурыць зак. Акарыць, ачысціць ад кары.
    Усё німа ўрэмя ашкурыць лес. Баяноўшчына Пол.
  8. 8
    ашлап м. Ачэп.
    Буду лажыць ашлапы і ставіць кроквы. Сяляўшчына Рас.
  9. 9
    ашостак м. Прыпек.
    Пастаў сковараду на ашостак. Юнькі Паст.
  10. 10
    ашушкацца зак. Ухутацца, цёпла апрануцца.
    Як на север ашушкаўся. Дварчаны Паст. Так ашушкалася, ледзь ногі цягну. Колпіна Сен., Варапаева, Чорнае Паст.
    Параўн. абдзецца
  11. 11
    ашчапенец м. Адшчапенец, адзінокі чалавек.
    Так і пражыў век ашчапенцам. Дрыгучы Міёр.
  12. 12
    ашчапіцца зак. Абхапіцца рукамі, моцна абняцца.
    Браты ашчапіліся, адпускаць адзін аднаго ні хочуць. Ліпаўкі Докш.
  13. 13
    ашчапіць зак. Абхапіць рукамі, моцна абняць.
    Ашчапіў за шыю і ні атарваць. Язвіна Шум.
    Параўн. абшчалепіць
  14. 14
    ашчачэрыцца зак. Занервавацца (пра свойскіх жывёл, птушак).
    Як вынесу ім ягады гнілыя, а яны, ты знаеш, ашчачэруцца і глядзяць, не хочуць есць, а патом і з'ядуць. Гараны Пол.
  15. 15
    ашыбнуцца зак. Памыліцца.
    Кажыцца, правільна шчытаў, а нейдзі ашыбнуўся. Барсукі Дубр., Арцёмава Лёзн., Забор'е Рас.
  16. 16
    ашэстак м. Жэрдка пад столлю ў хаце ці ў бані.
    Калбасы, можа, на ашэстак перад шчытком пака павешаем. Туркова Міёр.

Паведаміць пра недакладнасьць