На запыт знайшлося 9 артыкулаў

  1. 1
    аўдотка ж., заал.
    1. Азёрная рыбка, род дробнай плоткі.
    Аўдотка добра ловіцца на матыля. Грынькі Чаш.
    2. Удод.
    У аўдоткі чубок есць. Павяцце Міёр.
  2. 2
    аўсец м., бат. Аўсюк; пустазелле, падобнае на авёс.
    Аўсец і ў жыце расце. Асташэва Лёзн., Рацькава Уш.
  3. 3
    аўсянка ж. Аўсяная салома.
    Аўсянку з сенам мешаем, дык каровы лепі, як адно сена, ядуць. Азярцы Глыб., Вялікі Поўсвіж Леп., Краснаполле Рас., Дуброва Шум.
  4. 4
    аўсянне н. Аўсянішча; поле, з якога сабраны ўраджай аўса.
    Гані авечак на аўсянне. Горкі Шум.
  5. 5
    аўтобуснік м. Вадзіцель аўтобуса.
    Дык брат ўсё жыццё аўтобуснікам адробіў. Расходня Сен., Валожанкі Шарк.
  6. 6
    аўцаед м. Воўк, які бярэ авечак.
    Аўцаед апасны воўк. Так і глядзі, што выбежыць з лесу і нападзе на авец. Міхалінава Лёзн.
    Параўн. авячнік
  7. 7
    аўчар м. Сабака аўчарка.
    Такі аўчар прывязаны ля хаты. Вераб'і Глыб.
  8. 8
    аўчарнік ж. Аўчарня, авечы хлеў.
    У нас аўчарнік сухі і цёплы. Кавалі Лёзн. Загані авечак і падапры дзверы ў аўчарнік. Лугавыя Віц., Сар'я В.-Дзв., Стасева Лёзн.
  9. 9
    аўшак м. Вушак.
    Аўшак трэснуў, рамантаваць будзем. Вяцера Чаш. А мне што дзелаць, аўшакі рассохліся саўсім. Камоскі Беш.

Паведаміць пра недакладнасьць