-
1
авад м., заал.
1. Авадзень.
Авад пакусаў карову, няма як падаіць. Галубчыкі Глыб. Авад вельмі моцна кусаецца. Новы Пагост Міёр. Авады закусалі кароў. Чорная Лаза Чаш., Порплішча Докш., Малыя Смалянцы Чаш.
Параўн. асляпень
2. зб. Авадні.
Авад сёння дужа кусае кароў. Мосар Глыб. На полі сёння страшэнны авад. Ахрэмаўцы Брасл., Слабада Глыб., Даўгінава, Павяцце Міёр., Жукоўшчына, Каўшэлева Шарк. -
2
авер, агір, арэй м., толькі адз., бат. Аер.
З ракі вельмі цягне аверам. Неўгадава Чаш. Агірам добра валасы мыць. Глыбокае. На Духу арэй быў абізацельна. Ларынаўка Арш. Арэй на беразе ракі расце, раней хлеб пяклі на арэі. Турчына Міёр. -
3
авеўкі толькі мн. Адходы пры веянні збожжа.
Пяць куч авевак навеялі. Дрысвяты Брасл. Авеўкі нада было аднясці на шуметнік. Укля Брасл.
Параўн. азаддзе -
4
авёрка ж. Вавёрка.
Сёння авёрка ля слівіны скакала. Адкуль узялася? Вялікае Сяло Сен. У лесе нашым авёрак многа. Баршчоўка Віц., Порплішча Докш. -
5
авір'янка, авір'янаўка ж., толькі адз. Валяр'янавыя каплі.
Дай хутчэй авір'янкі, так серцэ закалаціла. Дроздава Тал. У апцеку схадзіла, авір'янаўкі купіла. Рэдзькі Дубр., Белая Ліпа Сен., Селішча Гар. -
6
авулька ж. Авечка.
Авулькі нашы на полі. Абрамава В.-Дзв. Бабуля, твае авулькі на гародзе капусту патапталі. Туркова Міёр. - 7
-
8
авячына ж., адз. Авечае мяса.
На абед з'ясі авячыны, свежая. Бортнікі Глыб.
На запыт знайшлося 8 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць