На запыт знайшлося 10 артыкулаў

  1. 1
    азаддзе н., зб. Адходы пасля веяння збожжа.
    Сабяры азаддзе ў вёдры. Грыбоўшчына Шарк.
    Параўн. авеўкі
  2. 2
    азвацца зак. Абазвацца, даць знаць пра сябе пісьмом ці якім іншым спосабам.
    З'ехаў, два гады ўжо як не азваўся. Замошша Брасл.
  3. 3
    азгарода ж. Агароджа, плот.
    Азгарода саўсім павалілась, дзеду скажу, пусць падапрець. Вадзянікі Гар. Наша азгарода самая вялікая. Мехавое Гар.
  4. 4
    аздзявуліцца зак., экспр. Выказаць на твары стан незадавальнення, раззлаванасці.
    Скрывіцца, аздзявуліцца - слова ёй ні скажы. Белая Ліпа Сен.
  5. 5
    азеравіна ж. Рачная затока.
    Во як азеравіна разлілася. Высачаны Лёзн. Па азеравіне плаваюць качкі. Ветрына Пол.
  6. 6
    азераўка ж. Нізкае забалочанае месца.
    Учора ездзіў касіць, а там каля азераўкі грыбоў цьма. Верацёнкі Рас.
  7. 7
    азёрка н. Азярцо, невялікае возера.
    Канава зарасла, то ў азёрку й рыбы ні стала. Мілашова Міёр.
  8. 8
    азуцца зак. Абуцца.
    Ты яшчэ не азуўся, а пара ісці. Булахі Глыб.
  9. 9
    азяро н. Возера.
    У нас есць азяро святое ў лесі. Бычыха Гар. Прыізжай, унучка, да міне на лета, пайдзём на азяро. Дубровы В.-Дзв. Задуха такая, усе каровы ў азярэ стаяць. Мурагі Рас. Баня каля азяра стаіць у нас. Кудзіны, Двухполле, Езярышча, Лялеўшчына, Марчанкі, Мяжа, Радчонкі, Цешалава Гар., Астроўна Беш., Грыцы Глыб., Бірулі Докш., Высачаны Лёзн., Арлея Пол., Дворышча, Краснаполле Рас., Іванск Чаш., Слабада Шум.
  10. 10
    азяць зак. Узяць.
    Во насмеццілі дык насмеццілі, азяць тока мятлу і па руках надаваць. Папшычы Глыб. Як азяў аборыну, як перацяў цераз лоб. Юнькі Паст. Тады азялі лесу, хату стаўлялі. Сценка Докш., Замхава, Мосар, Празарокі, Прошкава Глыб.

Паведаміць пра недакладнасьць