 |
На ваш запыт знойдзены 573 артыкулы
-
абабіцца зак. Пабіцца, учыніць бойку.
Салдаты так абабіліся. Белішкі Паст.
-
абабіць зак.
1. Пабіць каго-н.
А ён зноў абабіў сваю жонку. Жукоўшчына Шарк. Рабёнка абабілі. Абруб Глыб.
2. Скасіць.
Пайду, можа, крапіву абаб'ю. Надазер'е Глыб.
-
абабка ж., бат. Абабак, падбярозавік.
Ля хаты вырасла абабка. Рубеж Беш. У траве ўбачыў абабку. Крынкі Лёзн., Зубава Арш., Камоскі Беш., Азяраўцы Брасл., Горы Чаш.
Параўн. апухлік
-
абабрыць зак. Пагаліць.
Ён абабрыў сябе і пайшоў да магазіна. Нямойта Сен.
-
абагнуцца зак. Прагнуцца.
Дзеўкі паселі на лаўку, што тая абагнулася. Галбея Паст.
-
абагул м., абагулле н. Калгасны двор.
Кожны ранак маці йдзе на абагул. Ордзеж Лёзн. Абагулле поўнае людзей. Залучча Гар. Уранні калхознікі збіраюцца на абагуллі. Марозава, Стадолішча Гар., Сокарава Беш.
-
абад м. Вобад.
Пачаў гнуць абад. Нурава В.-Дзв.
-
абадва, абадвы, абадзва, абаі, абая, абодвыя, абоі, абоя, абудва ліч. Абодва.
Мае сыны абадва ў горадзі жывуць. Хацейка Гар. Абадва кныра забілі перад калядамі. Воўкаўшчына Міёр. Што адзін, што другі - абадва роўныя. Каты Шарк. Яны абадзва халастыя. Кураполле Паст. Абаі вядры з вадой. Стаі Леп. Абая браціка загінулі на тэй вайне. Салаўёва Лёзн. Абодвыя роўныя, як адзін. Валынцы В.-Дзв. Яны абоі не прышлі да нас. Ляхаўшчына Паст. Абоя прыходзілі - адзін астаўся, а другі пайшоў. Бугаі Сен. Абудва сыны на цябе не пахожыя. Мікалаёва Міёр.
-
абадрыш м., асудж. Абадранец.
У добрых бацькоў дзеці абадрышамі ня будуць. Кутняны Пол.
-
абаі гл. абадва
-
абайсці зак. Узысці (пра пасаджанае, пасеянае).
У мяне ўжо скора абойдзіць бульба. Сасноўцы Шарк.
-
абайсціся, абысціся зак. Парабіць хатнюю работу, управіцца па гаспадарцы.
Бабуля абайшлася па хазяйству. Ахрэмаўцы Брасл. Я ўжо абайшлася, магу пасядзець. Ушачы. Хуценька абышлася, заране ўсё парабіла. Амбросенкі Шарк.
-
абакрыць зак. Накрыць.
Гуркі вечарам трэба абакрыць. Бігосава В.-Дзв.
-
абалванець зак. Страціць здольнасць ясна мысліць, лагічна разважаць; затлуміцца.
Абалванеіш з гэтымі дзецьмі за дзень. Шантары Докш. Ну, яна абалванела, пятага рабёнка будзіць ражаць. Амбросенкі Шарк. Баба мая зусім ужо абалванела, з работы не вылазіць, хату запусціла. Празарокі Глыб.
-
абалдуін, абалдуй м., груб., зневаж. Неразумны, дурны чалавек; аболтус.
Хлопцы зараз нейкія абалдуіны. Порплішча Докш. Ай, які ж ты абалдуй. Бораўна Леп.
Параўн. аплэвух, аплэвуш, асялок
-
абалонка ж. Кавалак (пра сала).
Вазьмі са стала абалонку сала. Празарокі Глыб.
-
абалонь ж. Абалона, лугавое ўзбярэжжа ракі, якое заліваецца ў разводдзе.
Вясною выведу цялёнка на абалонь. Буднікі Беш. Сёння касіць будзем на абалоні. Ветрына Пол. Сягоня сена дзялілі на абалоні. Мельніца Шарк.
-
абамкнуцца зак. Замкнуцца, зачыніцца (на замок, ключ).
Абамкнуліся і ў хату не пускаюць. Бортнікі Глыб.
-
абамшыць зак. Пракласці мохам.
Крепка абамшыў хату, у такую мароз ня ўлезіць. Ляхаўка Дубр. У тым годзе зноў абамшылі мне хату, дык гэтую зіму не мела гора. Велеўшчына Леп.
-
абандуріцца зак. Стаць нахабным, распешчаным, распусным.
Ты ўжэ саўсім у міне абандуріўся. Канашы Гар.
|
 |