На запыт знайшлося 573 артыкулы

  1. 161
    абрусак м. Абрус.
    Мой абрусак вубіваны кветкамі. Астроўна Беш.
  2. 162
    абручык м. Пяльцы.
    Узяла абручык вышыць узор. Чэрнева Брасл.
  3. 163
    абрыдзоны прым. Надакучлівы.
    Гэны чалавек такі ўжэ абрыдзоны. Смалоўка Сен. Кыш, гогалі абрыдзоные! Камаі Паст.
  4. 164
    абрыця гл. абраця
  5. 165
    абстава ж., адз. Мэбля, абстаноўка ў доме.
    Абстава ў даміні ў яго харошая. Язна Міёр.
  6. 166
    абстраківіць, абстрыкаць зак. Апячы крапівой.
    Лыткі абстраківіла ў ягодах, чэшуцца дужа. Сяляўшчына Рас., Губіца Шум. Пайшла на агарод і абстрыкала рукі. Дрыгучы, Мікалаёва Міёр., Казімірова Пол., Клясціцы Рас.
    Параўн. абжыгчы, абкастрыць
  7. 167
    абсудлівы прым. Які абгаворвае, нядобразычліва выказваецца пра каго-н., ілжывы.
    Наша суседка вельмі ж ужо абсудлівая. Фарынава Пол.
    Параўн. абгаворлівы
  8. 168
    абсцёбаць зак. Абабіць, абмалаціць.
    Нада абсцёбаць жыта, ужэ сухое. Бандуры Шум.
  9. 169
    абсыпнік м., с.-г. Акучнік, плужок для абворвання бульбы.
    Абсыпнікам бульбу абсыпаім, ганяім. Ясева Міёр.
    Параўн. аборнік
  10. 170
    абуванікі гл. абутка
  11. 171
    абуванне, абування гл. абутка
  12. 172
    абудва гл. абадва
  13. 173
    абузвечча н., зб. Непрыгожае адзенне.
    Нейкае абузвечча сабе пакупляюць, страх глядзець. Слабада Шум.
  14. 174
    абутка ж., зб., абуванне, абування, абуўё н., зб., абуванікі мн. Абутак.
    Зімовая абутка ў мяне ёсць. Казяны Брасл. А абуванне ж у яе ўсякае ё. Надазер'е Глыб. Абуванне крэпка падаражала. Крынкі Лёзн. Нада старае абуванне на шуметнік вынесці. Бачэйкава Беш. Абування сабіралі, кідалі цераз забор, варажылі. Пліса Глыб. А дзе ж тваё абуўё? Старое Лядна Леп. Недзе ж на гары, мусіць, і ляжаць такія абуванікі. Боркавічы, Крывасельцы, Стралкі В.-Дзв., Залессе, Папшычы, Пліса Глыб., Ліпаўкі Докш., Новыя Валосавічы Леп., Балаі, Мікалаёва, Сухавежа Міёр., Клясціцы Рас., Выгада, Расходнае Сен., Савуткі Шарк., Слабада Шум.
  15. 175
    абхадзіцца, абходзіцца, абхожвацца, аходжвацца незак. Рабіць хатнюю работу, упраўляцца па гаспадарцы.
    Трэба ісці абхадзіцца каля скаціны. Станіславова Дубр. Нада ўжо абхадзіцца, а то цёмна будзіць. Прамышляды Паст. Трэба рана ўставаць, абходзіцца цяжка ўранку. Дрысвяты Брасл. Пайду абхожвацца, спаць хутка пара. Павулле Уш. Пайду аходжвацца, а то засядзелася. Папкі Шарк., Баруны Брасл, Мосар Глыб., Мікалаёва, Сухавежа, Язна Міёр., Вярэнькі, Дунілавічы, Турлы Паст., Ёды, Таўкіні Шарк.
  16. 176
    абхадзіць бульбу незак. Скідваць зямлю з каліваў бульбы пасля акучвання.
    Абхадзіла бульбу аж цэлы дзень - ох і замарылася. Астрэйкава Віц.
  17. 177
    абхлюпацца зак. Апырскацца.
    Абхлюпаўся граззю так, што й вачэй не відаць. Мікалаёва Міёр.
  18. 178
    абходзіцца гл. абхадзіцца
  19. 179
    абхожвацца гл. абхадзіцца
  20. 180
    абцепкацца зак. Абтрапацца, падрацца па краях (пра вопратку).
    Рукавы ў рубашцы абцепкаліся, і як паправіць? Лашукі Паст.

Паведаміць пра недакладнасьць