На запыт знайшлося 573 артыкулы

  1. 101
    аблачбаніць гл. аблабаніць
  2. 102
    аблетак, аблётак м. Жывёліна, якая пералетавала.
    Твой аблетак нейкі худы. Не сальны будзе. Цімошкава Міёр., Малы Поўсвіж Леп., Прыдвор'е Чаш. Цёлка ў нас аблётак. Астроўна Беш.
  3. 103
    аблетнік м., толькі адз., зб. Дровы, нарыхтаваныя вясной.
    А мне ўжо воз аблетніку прывезлі. Прыдвор'е Чаш. Бралі дровы з сухога аблетніку, чуркі са дзве. Малы Двор Беш., Малы Поўсвіж Леп.
  4. 104
    аблётак гл. аблетак
  5. 105
    аблівака, абліваха ж., аблівень, аблой м. Зімовы дождж; галалёд.
    На машыне ні праедзіш, ноччу аблівака такая була. Верхняе Глыб. На дварэ абліваха, хадзіць страшна. Івесь Глыб. Сёння на двары абліваха, заваліцца можна. Савенічы Сен. За ноч аблівень усю дарогу засцякліў. Астроўшчына Пол. На дварэ аблівень, ні прайсці ні праехаць. Далёкія Брасл. Нікуды ні выйсці, такі аблівень. Макаравічы, Тумілавічы Докш. Такі аблівень на двары. Ласіца Паст. Учора йшлі ў такі аблівень. Антаполле Чаш., Псуя Глыб., Новыя Валосавічы Леп., Паташня, Снегі, Ясева Міёр., Нярэйша, Ульянавічы Сен. Такі аблой быў, чуць з дзедам ногі не паламалі. Барсукі В.-Дзв. Аблой, Дзвіну нікак не перайсці. Бароўка, Бігосава, Боркавічы В.-Дзв.
  6. 106
    абліца ж. Плотка.
    З рібы прінёс толькі трі абліцы. Дворышча, Забор'е Рас.
  7. 107
    аблога ж., абложнік м. Дождж абложны, абкладны.
    Аблога акбклала ўсё вакол. Загарадна Лёзн. Ужо тры дні абложнік ідзець. Чарэя Чаш. Як неба аблажыла, будзе абложнік. Дзегцяры Брасл.
  8. 108
    аблой гл. аблівака
  9. 109
    аблок м., аблока ж. Воблака.
    Глядзі, які аблок, пеўне, дошч будзе. Баруны Брасл. Аблокі ўсё неба абклаўшы. Рубеж Брасл. Белая аблока на сінім небе - хораша! Бугаі Сен.
  10. 110
    аблуда ж. Няправільная, памылковая думка.
    Ай, зноў нейкая аблуда ў галаве. Прыдвор'е Чаш.
  11. 111
    аблунець зак., груб. Здурнець, зрабіцца ненармальным.
    На старасці гадоў зусім аблунеў. Бадзінава Пол., Старое Сяло Віц., Грыцы Глыб.
  12. 112
    аблюбіць зак. Упадабаць, выбраць.
    Мы аблюбілі гэтыя мясціны. Ясюкі Паст.
  13. 113
    абмалоткі, абмалоціны толькі мн., абрад. Свята з выпадку заканчэння малацьбы.
    Хутка ўжо будуць абмалоткі. Ластавічы Глыб. Закончылі работу, можна й абмалоціны гуляць. Лашукі Паст. Малацілі талакой, а тады разам гулялі абмалоціны. Лукашова Паст., Бугаі Сен.
  14. 114
    абманка
    I ж. Гумавая соска для груднога дзіцяці, пустышка.
    Дай дзіцяці абманку, яно спаць хоча. Станіславова Дубр., Вісяты Міёр., Шыці Шарк.
    II ж., бат. Падобны да баравіка ядавіты грыб, які сінее ад дотыку.
    Многа грыбоў сёліта добрых, але ёсць і абманкі. Мількі Брасл.
    Параўн. атраўленік
  15. 115
    абмараць зак. Запэцкаць.
    Дзе ты так абмараў рубаху? Празарокі Глыб.
  16. 116
    абмароз м. Іней.
    На зямлі сёння ўжэ абмароз. Ляды Дубр.
  17. 117
    абмашка ж. Промах, памылка, недагляд у чым-н.
    Абмашка ў цябе выйшла. Барсукі Дубр.
  18. 118
    абмешка ж.
    1. Вотруб'е.
    Абмешка скаціне ўжэ закончылася. Капыльшчына Міёр. Многа было абмешкі, маці карміла ёй свінней. Папшулі Міёр. Прынесі шчэ абмешкі. Зябкі, Юркава Глыб. Абмешку добра парсючок есць. Ветрына Пол.
    2. Сорт мукі, які ідзе на корм жывёле.
    Намалоў абмешкі мех, будзіць надоўга свінням абмешваць. Сакольнікі Віц., Мосар Глыб., Станіславова Дубр., Зябліны Шарк.
  19. 119
    абмолак м., толькі адз., зб. Дробная салома пасля малацьбы.
    Абмолак пасцяліць карове трэба. Шарагі Міёр., Залясінкі Шарк.
  20. 120
    абмылак м. Змылак.
    Мыла ў нас няма, вазьмі абмылак. Лісуны Арш. Абмылак ляжыць на лаўцы, вазьмі і памый рукі. Ваяводкі Віц., Суднікі, Якаўлевічы Арш., Урбаны Брасл., Сар'я В.-Дзв., Мяжа, Сяло Гар., Новы Пагост Міёр., Машканы Сен.

Паведаміць пра недакладнасьць