На запыт знайшлося 573 артыкулы

  1. 21
    абаніты прым. Распешчаны, распусны.
    А ў свахі ў нашый такій унук абанітый, што страх. Вадзянікі Гар. У іх быў маліц, ну дужа абанітый. Яроненкі Гар. Уціхамір свайго сына: ён у цябе абаніты. Сураўні Шум.
  2. 22
    абапнуць зак. Завесіць.
    Трэба абапнуць вокны ды ўключыць свет. Іванаўка Гар.
  3. 23
    абарацень м., міф. Пярэварацень, ваўкалак.
    Гавораць, былі ў нас раньш абарацені. Абруб Глыб., Машканы Сен.
  4. 24
    абарбал м., груб. Бесталковы, прыдуркаваты мужчына.
    Ой, суседзе, абарбал ты саўсім стаў. Ні панімаіш жызні ты. Гараўцы Міёр.
  5. 25
    абарвацца зак. Падарвацца, аслабець ад цяжкай працы.
    Абарваўся, калі цягнуў мех бульбы. Ахрэмаўцы Брасл.
  6. 26
    абарот м. Кароткая папярочная баразна бульбы.
    Нада было б і абароты паганяць, каб к адному месту. Рускі Шум. Пасадзілі дваццаць баразён і тры абароты. Зубава Арш.
  7. 27
    абарэц м. Прылада для лоўлі рыбы.
    Абарэц - такая сетка на палках. Бікульнічы Пол.
  8. 28
    абаснуць зак. Заснуць.
    Калі ён абаснець, божа ты мой! Сасноўцы Шарк.
  9. 29
    абачнуцца зак. Прачнуцца.
    Рана татка абачнуўся кароў у поле выганяць. Шаркоўка Леп. Сёння абачнулася ў пяць часоў і не заснула болій. Завер'е Брасл. Хаця б свякроўка не абачнулася. Малыя Смалянцы Чаш.
  10. 30
    абачыць зак. Убачыць.
    І тады я яго абачыла. Баравуха Пол.
  11. 31
    абая гл. абадва
  12. 32
    аббіцца зак. Пабіцца, моцна ўдарыцца.
    І як жа я сільна аббілася! Заазер'е Тал.
  13. 33
    абвадзянець зак. Зрабіцца вадкім, звадзянець.
    Кісель зусім абвадзянеў. Казлоўшчына, Ляхаўшчына Паст., Празарокі Глыб.
  14. 34
    абвалаканік м. Кажух, пакрыты сукном.
    Адзень абвалаканік, калі пойдзеш у хлеў. Дунілавічы Паст.
  15. 35
    абваліцца зак. Страціць прытомнасць, упасці непрытомным.
    Як убачыла яго, так і абвалілася. Другі чалавек вярнуўся. Выгада Сен.
  16. 36
    абваранікі мн. Бульба, звараная ў лупінах.
    Зварылі на абед абваранікі дый паелі з кіслым малаком. Ваяводкі Віц.
    Параўн. абіранка
  17. 37
    абварыць зак. Апарыць.
    Во нядоля, руку абварыла. Більдзюгі Шарк.
  18. 38
    абветрыць зак. Падсохнуць на ветры.
    Думалі малаціць жыта, але няхай трохі абветрыць после дашчу. Мікуліна Глыб.
  19. 39
    абвярнуць зак. Ахінуць чым-н. з усіх бакоў, абгарнуць.
    Абвярні кнігу, патрэпліш. Залессе Глыб. Абвярні цвяты хоць бумагай. Новыя Валосавічы Леп.
  20. 40
    абгаворлівы прым., неадабр. Які абгаворвае, нядобразычліва выказваецца пра каго-н., ілжывы.
    А во яна абгаворлівая баба. Астроўшчына Пол.
    Параўн. абсудлівы

Паведаміць пра недакладнасьць