На запыт знайшлося 573 артыкулы

  1. 121
    абмыліцца зак. Памыліцца.
    Ой, як я абмылілася! Старое Сяло Віц.
  2. 122
    абмылка ж. Памылка.
    Такую абмылку дапусціў, не магу прасціць сабе. Цімошкава Міёр.
  3. 123
    абмылкі толькі мн. Мыльная вада.
    У абмылках памый атнімку. Сакольнікі Віц. Пасля мыцця бялья астаюцца абмылкі. Варашылы Сен., Каханавічы В.-Дзв., Двухполле Гар., Матырына Леп., Клясціцы Рас., Алексінічы Сен., Лескавічы Шум.
  4. 124
    абмялкі толькі мн. Адходы пры апрацоўцы льну церніцай; атрэп'е.
    Знясі на чардак абмялкі. Грышына Рас.
    Параўн. атропкі, атрэпы
  5. 125
    абнадзіцца зак. Панадзіцца.
    Вось абнадзіўся хадзіць сюды, што і мятлой ня выгнаць. Савенічы Сен.
  6. 126
    абначаваць зак. Заначаваць.
    Застаньцеся абначаваць, бо ўжо цёмна на двары. Вярцінскія Паст. Я абначавала ў суседкі. Чорнае Паст., Празарокі Глыб.
  7. 127
    абнізіцца зак. Знізіцца, апусціцца.
    Неба абнізілася - можа, дождж пойдзе. Ляхаўшчына Паст.
  8. 128
    абнішчаць зак. Змарнець, схуднець.
    Ня есць нічога маладзіца, абнішчала, нешта нездарова. Пліса Глыб.
  9. 129
    абношка ж., адз. Пылок з кветак, які пчала прыносіць на задніх лапках.
    Пчолы абношку нясуць у соты. Кушняроўка Чаш.
  10. 130
    абношкі мн. Абноскі, лахманы.
    У мяне ўвесь чардак закіданы абношкамі. Порплішча Докш.
  11. 131
    абняхаіцца зак. Абяссілець, аслабець, знемагчы.
    Бабка саўсім абняхаілась, нічога ўжо ня дзелаець. Клясціцы Рас.
  12. 132
    абодвыя, абоі гл. абадва
  13. 133
    абой м., адз. Шпалеры.
    Хату абклеіла цвятастым абоем. Старое Лядна Леп.
  14. 134
    абораваць, аборываць незак., с.-г. Абворваць.
    Пара бульбу абораваць. Ляхаўшчына Паст. Аборываць бульбу трэба, запрагу каня. Мікалаёва Міёр.
  15. 135
    аборак м. Нізкае, забалочанае месца сярод поля, зарослае травой або хмызняком.
    Пойдзем касіць аборак. Баева Дубр.
  16. 136
    аборнік м., с.-г. Плужок для абворвання бульбы, акучнік.
    Аборнік зламаўся, трэ пазычыць у суседа. Казлоўшчына Паст. Нада было абчысціць аборнік, бо заржавеўшы. Дрысвяты Брасл., Ляхаўшчына, Чорнае Паст.
    Параўн. абсыпнік
  17. 137
    аборываць гл. абораваць
  18. 138
    абоя гл. абадва
  19. 139
    абпахаць зак. Абмесці.
    Колькі можна цібе прасіць, каб ты сажу абпахала? Іказнь Брасл.
  20. 140
    абпытываць незак. Апытваць.
    Немцы абпытывалі ўсіх кругом пра парцізан. Асташэва Лёзн.

Паведаміць пра недакладнасьць