-
221
агніво н. Крэсіва.
Замест спічак было агніво. Сухавежа Міёр. -
222
агнянка ж. Вогнішча.
Распалім вечарам агнянку каля ракі і сядзім, бульбу пячом. Быцава Беш. -
223
аграбаць незак. Збіраць рой у раёўню.
Калі нада, я пчол аграбаю. Кісялева Тал. Учора аграбалі рой. Кушняроўка Чаш. -
224
аграбеліна, аграбельня ж. Грабільна, ручка ў граблях.
Саступі з аграбеліны, бо можаш параніцца. Сураўні Шум. У мяне паламалась аграбельня. Нада новую дзелаць. Вялікае Сяло Сен. -
225
аграблі толькі мн. Граблі.
Ну куды ж аграблі ставіш, як дадуць па лбе, дык дзясятаму закажыш. Шупені Тал. Беры аграблі, пойдзем на сена. Капланы Сен. Доня, за аграблямі схадзі. Занькі, Курмялёўка Леп., Вялікае Сяло, Лазоўка Сен., Кугоні, Лутава Сяльцо, Слабада Уш., Коравічы Чаш. -
226
агрызак м. Кавалачак бульбы, які застаецца пасля яе здрабнення на тарцы.
Я ніколі не астаўляю агрызкі, бо жалка. Швэплі Докш.
Параўн. абдзёрак, абцёрак -
227
агрэбці зак. Сабраць рой у раёўню.
Тата аграбець рой, накрыець скаціркай. Кушняроўка Чаш. -
228
агурыцца зак. Стаць абыякавым да ўсяго.
Яна, як узнала пра сваю балезнь, дак так агурылася, што й ні пазнаць. Клясціцы Рас. -
229
агурэчнік, агурэчаннік м., зб. Агурочнае бацвінне.
Сёлета ад дажджоў увесь агурэчнік пажаўцеў. Ткачы Гар. Ай, німа гэтых агуркоў - адзін агурэчаннік. Падрукша Брасл., Стайкі Арш., Бабінавічы Лёзн. -
230
адале прысл. Потым.
Давай адале купім камбікорму, а так ні звязём усё. Іванькі Міёр. -
231
адбіўка ж. Адгародка.
Адбілі адбіўку ў хаце, старая там спіць. Дабея Шум. -
232
адбіцік гл. абіцік
-
233
адбойка ж. Бойка, прылада для збівання масла.
Адбойку вымыць харашэнько трэба, прапарыць. Доўжа Віц. -
234
адбойнік м. Адбой, маркіровачны малаток.
На гэтых дзярэўях ёсць сляды адбойніка. Пралетарыя Уш. Лес кляймуюць адбойнікам. Зазер'е Гар. -
235
адведы толькі мн. Адведзіны; сяброўскае наведванне каго-н.
Прыехалі ў адведы да яго, гасцінец прывязлі, а яго німа, нас братоўка вышла стрычаці, к сабе ў хату пазвала. Домжарыцы Леп. -
236
адвэнт м. Пост перад Калядамі.
Хутка ўжо адвэнт скончыцца. Ластавічы Глыб. Кончыцца адвэнт, тагды і паляціш на танцы. Буцавічы Паст. -
237
адгэнуль прысл. Адтуль.
Адгэнуль болі ні прыедуць машыны. Глінішча Докш. -
238
аддаўна прысл. Здаўна.
Аддаўна стаіць помнік у нас. Свіркі Докш. Аддаўна жывуць тут людзі. Мардахі Дубр. Мама расказвала, што аддаўна ў нашай сям'і мужчыны пяюць добра. Зароўе Леп., Чорнае Паст. -
239
аддубіць зак, экспр. Моцна набіць, адлупцаваць.
Аддубіць цібе пара, ні слухаіш нікога. Дзярэўня Чаш.
Параўн. аджарыць, адлузаць, адлупашыць, адлупасіць - 240
На запыт знайшлося 573 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць