На запыт знайшлося 573 артыкулы

  1. 281
    адсатаніцца зак., экспр. Адчапіцца, перастаць назаляць каму-н.
    Адсатаніся ты ад мяне, жыцця няма праз цябе. Турлы Паст.
  2. 282
    адседа, адседава, адсель, адселя, адсюдава, адсюлека, адсюлька прысл. Адсюль.
    Жылі мы 20 кіламетраў адседа. Узмёны Міёр. Многія адседа паехалі ў горад. Задзежжа В.-Дзв. І як яна адседа ўехала. Тутака і вада, і дарога, і саседзі. Барсукі, Крывасельцы В.-Дзв. Ідзі адседава. Грынеўшчына Докш. Адседава я нізашто не выйду. Залессе Шум. Ідзі адсель, каб я цябе не бачыла. Іванск Чаш. Адсель блізка сяло. Матырына Леп. Адселя да азяра рукой падаць. Варапаева Паст. Адсюдава ручаёк цячэ, у лесе хаваецца. Петрашы Тал. Перастаў ты цяпкі адсюлека у другое места. Дзёрнавічы В.-Дзв. Адсюлька пайду на хверму. Мікалаёва Міёр., Мацюкова Глыб., Белая Ліпа, Нярэйша Сен., Гута Паст.
  3. 283
    адсеч зак. Адсекчы, ссекчы.
    Трэба было б адсеч тыя кусты пад вокнамі. Швэплі Докш.
  4. 284
    адстоіць зак.
    1. Адстаяць, прастаяць нейкі час.
    Не магу доўга адстоіць у цэркві. Узмёны Міёр.
    2. Адпрацаваць.
    Я на заводзе дзесяць год адстоіла. Іванск Чаш.
    адстоіць у піле адпрацаваць на распілоўцы дроў.
    Касіла, жала, кароў даіла і ў піле адстоіла. Іванск Чаш.
  5. 285
    адстрапаліць зак. Расказаць хутка, без замінкі.
    Ну і адстрапаліў, хоць у кніжку запісывай. Новыя Валосавічы Леп.
  6. 286
    адсюдава, адсюлека, адсюлька гл. адседа
  7. 287
    адталіна ж. Праталіна.
    На ўгрэвах ужо ёсць адталіны. Ахрэмаўцы Брасл.
  8. 288
    адтуля прысл. Адтуль.
    Адтуля нас скора й адправілі дамоў. Ламіншчына Тал.
  9. 289
    адтухнуць зак. Пазбавіцца пухліны.
    Паглядзі, дзед ужо трохі адтух, а быў жа як калодка. Іванск Чаш.
  10. 290
    адуван, адуванец гл. абдуванчык
  11. 291
    адхаіць, адхаяць, адхайкаць зак. Вярнуць прытомнасць, жыццё; адратаваць.
    Ён быў дужа хворы, і яго ледзь-ледзь адхаілі. Лісуны Арш. У бальніцы чуць адхаялі мяне. Сіпішчава Дубр. Ледзь адхайкалі тапельца. Канева Сен.
  12. 292
    адхакацца зак. Аддыхацца, перавесці дух.
    Стары так кашлем зайшоўся, што чуць адхакаўся. Сакольнікі Віц.
    Параўн. адхлынуцца
  13. 293
    адхаяць гл. адхаіць
  14. 294
    адхлынуцца зак. Аддыхацца, перавесці дух.
    Хай цётка адхлынецца, замарылася: дзе ж песню за песняй цягнуць. Новыя Крукі Міёр.
    Параўн. адхакацца
  15. 295
    адхонавата прысл. Някрута.
    Добра апрала воўну, адхонавата, някрута. Сакольнікі Віц.
  16. 296
    адхутаць зак. Адчыніць.
    Ганна, адхутай дзверы, у мяне рукі заняты. Шчыпечы Віц.
  17. 297
    адцісконі мн. Дранікі.
    Дзяры бульбу, зробім адцісконі. Савенічы Сен.
  18. 298
    адчахвосціць, адчыхвосціць зак., экспр. Зрабіць строгую заўвагу каму-н.; адчытаць, прабраць каго-н.
    Адчахвосціла саседку - лезла ўсё мне ў вочы, усё падкавырвала. Пусташы Пол. Я так яго адчыхвосціла, што ён надоўга да мяне дарогу забудзе. Арханава, Мікалаёва Міёр.
  19. 299
    адчурацца зак. Адмовіцца, перастаць займацца чым-н.
    Раньшэ ўсё було хазяйства ў міне, а ціпер адчуралася ад усяго. Камары Віц.
  20. 300
    адчухвосціць незак. Адлупцаваць.
    Адчухвосціць цібе нада даўно ўжо. Канашы Гар.

Паведаміць пра недакладнасьць