-
341
акот м., акота ж. Асцюк.
Акот папаў у вока. Гута Паст. Конь начапляў хвастом акатоў. Дрысвяты Брасл. Акота набілася ў адзежу. Уклея Брасл. -
342
акоцця н., зб. Асцё.
На рэшата падсявалі, зернеты астаюцца, а акоцця адлітаіць далій. Бялькоўшчына В.-Дзв.
Параўн. асцеўе, асціўё, асцяўё, ашака -
343
акрамоскі мн. Акраўкі, абрэзкі тканіны, скуры і пад.
З гэтых акрамоскаў я сабе торбу пашыю. Мішкавічы Шум. -
344
акром прыназ. Акрамя.
У лесе грыбоў валом, акром баравікоў. Бораўна Леп. -
345
акромачак м. Акрайчык, лустачка.
Сядайце за стол, будзім снедаць. Алеся, адрэж акромачак хлебца. Папкі Міёр. -
346
акручанка ж. Цёплая хустка, якая завязваецца паверх тонкай хусткі.
Акрыйся акручанкай, цяплей будзіць. Папкі Міёр. -
347
акрывець зак. Састарэць.
Ну вот і акрывеў я за эці гады. Езярышча Гар. -
348
акрэйбацца зак. Паправіцца пасля цяжкай хваробы, акрыяць, ачуняць.
Я пасля апірацыі чуць акрэйбалася. Роўнае Шум.
Параўн. ачопкацца -
349
аксціцца незак. Хрысціцца.
Пойдзе праз могілкі і аксціцца ўсю дарогу, але йдзе, бо так бліжа було. Выгада, Машканы Сен., Клясціцы Рас. -
350
актар м., актара ж. Гектар.
У некаторых і па актару зямлі було. Слабада Докш. Уся актара пасаджана бульбай. Галбея Паст. -
351
акубкі мн., бат. Сыраежкі.
Бацька прінёс ведро акубкаў. Прудок Гар. У лесе сёлета многа баравікоў, лісічак, акубкаў. Янкі Докш. Акубкі - вельмі ўкусные грыбы. Вот летась мы па цэлам кашы акубкаў насілі. Бадзінава Пол. -
352
акураціст м. Чалавек, які вызначаецца акуратнасцю ў працы, бездакорнасцю ў паводзінах, ахайнасцю адзення.
Ён хоць і плоха ўчыўся, але ж па натуры быў акураціст. Дольдзева Сен. Паглядзі на свае штаны, а шчэ акурацістам падаеш сябе. Латыголічы Чаш. -
353
акяніца ж. Аконная рама.
Даўно ён ужо тут ні жывець: акяніцы згнілі, вываліліся з вокан, дзверы адваліліся. Задуброўе Віц. -
354
алектар м. Электрык.
Учора алектары прыяжжалі, усё нешта правілі ў будцы. Кавалі Глыб. -
355
аленні рожкі мн., бат. Грыбы, якія знешне нагадваюць аленевы рогі.
У гэтым годзе нешта грыбоў нямнога, куды ні пайдзі - усё аленні рожкі пападаюцца. Сваташыцы Дубр. -
356
алеха, алешніна, альшчына ж., бат. Алешына, вольха.
За хлевам алеха старая расцець, спіліць нада, ссохніць скора. Папшычы Глыб. Каля школы нішто сабе алешніна расцець. Азярцы Глыб. Альшчыну старую звалілі. Высачаны Лёзн. -
357
алея ж., толькі адз. Алей.
Не забыцца б алеі купіць, як аўталаўка прыедзе. Спігальшчына Міёр. -
358
алівас, альвас, альвус м., бат. Альяс, алоэ.
Нада алівас з мёдам патаўчы, а то нешта горла баліць. Прыпернае Глыб. Альвас вельмі лекарственны. Бароўка В.-Дзв. Альвас пераціраю і п'ю. Вялічкі Паст. Альвас у большы посуд трэба перасадзіць. Кулінава Уш. Альвусам памаж, і ўсё пройдзець. Крывасельцы В.-Дзв., Урбаны Брасл., Мікалаёва, Папшулі, Рунды Міёр, Фарынава Пол. -
359
аловец м. Аловак.
Алоўцам тым маляваў мяне на паперы. Амбросавічы Шум. -
360
альба злуч. Або.
Заўтра альба паслязаўтра трэба ўжо садзіць. Дабрамыслі Лёзн. Ісці да яе альба яна сама заскочыць? Муляры Паст. Альба каля бярозы, альба каля другіх дзяроў пасядзім. Слабодка Брасл.
На запыт знайшлося 573 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць