-
361
альвас, альвус гл. алівас
-
362
альняніна ж., адз. Ільняное палатно.
Даўней толькі з альняніны і шылі сабе адзежу. Вераб'і Пол.
// Пасцельная бялізна з ільнянога палатна.
Засцялі на ложак альняніну. Янкі Докш. -
363
альшчына гл. алеха
-
364
алярвець зак., груб. Разленавацца, разбэсціцца.
Саўсім алярвеў чалавек. Што будзе далей? Алексінічы Сен. -
365
амерыканка, амараканка ж., бат. Макрыца.
Уссела амерыканка на мой гарод. Абруб Глыб. Амерыканка - трава такая, што сярод бульбы расцець. Белая Ліпа Сен. Амерыканкі насеялася на ўсім гародзі. Пралетарыя Уш. Амараканка ўсю бульбу задавіла. Надазер'е Глыб., Забалацце Леп., Балаі Міёр., Вярэнькі Паст. -
366
амманіць зак. Ашукаць, падмануць.
Міне лёхка амманіць. Шчанькова Гар. Ён міне амманіў, і гаварыць з ім ні буду. Стаі Леп.
Параўн. абласуціць, ачмуціць, ашалапуціць -
367
амут м. Вір.
Скора будзе амут, паехалі цішэй. Цясты В.-Дзв. Пайшоў купацца на рэчку, пупаў у амут і ўтапіўся. Моханава В.-Дзв. У амуце самы ёсць. Барсукі В.-Дзв., Клясціцы Рас. -
368
амяглы дзеепрым. Падсохлы, прывялы без вады ў гарачую пару.
Цвяты за выхадны саўсім сталі амяглыя. Новы Пагост Міёр. -
369
анадась, анадовень, анадовінь, анадоень, анадоінь, анадонь прысл. Надоечы, зусім нядаўна, днямі.
Анадась унукі прыехалі. Дэмскія Міёр. Анадовень мы былі ў ворожэі. Рудня Пол. Анадовінь прайшоў вялікі дошч. Слабада Уш. Анадовінь сын з Масквы прыяжжаў. Ахрэмаўцы Брасл. Анадоень быў пажар у лесе, страх які! Булахі Глыб. Анадоінь свіней купіла - ладныя такія. Спігальшчына Міёр. Анадоінь сестра была ў нас. Чарневічы Глыб. Анадонь у грыбах дзікуна ўбачыла, было ні да грыбоў. Галубава В.-Дзв.
Параўн. анегды, анегдысь, анэгды, анэгдэсь 1 -
370
аналлё н., зб. Птушкі, жывёлы.
Пасеялі ячмень, дык гэтае ж аналлё ўзысці не дадуць, усё да зернетка выберуць. Аналлё ў нас - куры, вераб'і. Труды Пол., Псуя Глыб. -
371
ангелка ж. Парода курэй.
Дачка прывезла мне курэй, ангелак, малыя такія, смех адзін з іх. Кубелеўшчына Шарк. -
372
андзеі мн. Непрыемныя размовы.
Дакуль твае андзеі слухаць? Пашкі Шарк. -
373
андуляцыя, андаляцыя, андыляцыя ж. Завіўка.
Цяпер дзеўкі ўсе красівые, андуляцыю парабілі. Плюсы Брасл. Цяпер андуляцыю зрабіць не жартачкі, многа грошай упячэш. Більдзюгі Шарк. Зробіла мая нявестка андаляцыю, дык памаладзела. Чарневічы Глыб. Малая ты яшчэ андыляцыю рабіць. Макаравічы Докш., Сахнавічы Глыб., Вісяты Міёр., Струнне Пол., Германавічы Шарк. -
374
андынарка ж. Андынарыя.
○ трымаць андынарку незак. Быць андынаршчыкам.
Дзяды нашы ўсё жыццё трымалі андынарку. Празарокі Глыб. -
375
андынаршчык м. Андынарнік.
Дзед мой за панамі быў андынаршчыкам. Празарокі Глыб. -
376
анегды, анегдысь, анэгды, анэгдэсь прысл.
1. Надоечы, зусім нядаўна, днямі.
Анегды ён прыязжаў з горада. Шыркі Сен. Анегдысь я быў на кірмашы. Моханава В.-Дз. Анэгды ён і каня нам даваў, і дровы дажа памагаў вазіць. Слабодка Брасл. Анэгды я бачыла яго. Чарневічы Глыб. Анэгдэсь прайшоў дождж. Крычава Міёр.
Параўн. анадась, анадовень, анадовінь, анадоень, анадоінь, анадонь
2. Калісьці.
Анэгды і я, мае даражэнькія, была маладой. Савуткі Шарк. -
377
анікуды прысл. Нікуды, ні ў якое месца.
Ні адпраўляюць анікуды, тут лячыць будуць. Булахі Глыб. -
378
анна ў знач. прысл. Адна, адзінока.
Мая суседка анна ўсё жыццё пражыла. Лутава Сяльцо Уш., Высачаны, Гарэлікі Лёзн. -
379
анны ў знач. часц. Адны, толькі.
На памідорах анны пустацветы. Чарнія Пол. -
380
анталяжны прым. Далікатны.
Жанчына яна была анталяжная. Закур'е Чаш.
На запыт знайшлося 573 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць