-
461
аскробкі толькі мн. Шалупінне ад бульбы.
А я аскробкі ні выкідваю, а аддаю свінням, яны тады і ядуць лепі. Лукашова Паст.
Параўн. ацяробкі, ацярэбкі, ашкалёпкі -
462
аскупець зак. Стаць скупым.
Дык ты ж, братка, вельмі аскупеў пад старасць. Замошша Брасл. -
463
аскялэбак, аскяробак гл. аскабалак
-
464
аслабадзіць зак.
1. Вызваліць; адваяваць захопленую ворагам тэрыторыю.
Аслабадзілі нас у сорак чацвёртым году. Пушкі Лёзн. Нашу вёску аслабадзілі парцізаны. Калышкі Лёзн. Красныя аслабадзілі нас ад немцаў. Галбея Паст.
2. Вызваліць з няволі, даць свабоду.
Як нас аслабадзілі з лагера, дык мы ў ету дзірэўню прыехалі жыць. Салаўёва Лёзн.
3. Выслабаніць што-н. ад чаго-н.
Хоць ты аслабадзі засек, зярно ж сыпаць нада. Воўкаўшчына Глыб. - 465
-
466
асмалак м. Смаляк, смалісты кавалак дрэва.
Прынесі асмалак печ падтапіць. Ілава Шум. -
467
асмалкі мн. Прыгаркі.
Вельмі асмалкі люблю, але каб не зусім чорныя. Антонаўцы Брасл. У печы бульба варыцца, дастанеш, а самае смачнае - асмалкі. Папкі Міёр. -
468
асмыкваць незак.
1. Абцягваць, папраўляць адзенне.
А ён стаіць такі скромненькі, асмыкваіць гэты пінжачок на сабе, асмыкваіць. Гарадзец Шарк.
2. перан. Абрываць рэзкай заўвагай.
Ты заўжды мяне асмыкваеш. Нурава В.-Дзв. -
469
асовік гл. асавік
-
470
асока ж. Асака.
Асокай можна й рукі парэзаць. Малы Поўсвіж Леп., Старое Сяло Віц., Двухполле Гар., Ластавічы, Падсвілле Глыб., Полымя Сен., Дроздава Тал. -
471
асоціна ж. Адна сцябліна асоту.
Руку пакалола асоцінай. Крынкі Лёзн. -
472
асталапець зак. Аслупянець, знерухомець ад моцнага ўзрушэння.
Тут я асталапела і гляжу на яго: смяецца ці праўду кажыць чалавек. Баева Дубр.
Параўн. астаўбянець -
473
астаніваць незак. Распілоўваць, разразаць.
Во так і астанівалі калоды. Заазер'е Тал. -
474
астаўбянець зак. Аслупянець, знерухомець ад моцнага ўзрушэння.
Я аж астаўбянела. Такога я яшчэ ня відзела. Быцава Беш.
Параўн. асталапець -
475
астаяць зак. Астудзіць.
Трэба астаяць чай, гарачы вельмі. Данілкава Тал. -
476
астраўё н., астравіны, астроўкі, астрыўкі мн. Пярэплат, прыстасаванне з сукаватых яловых калоў і жэрдак для сушкі сена, снапоў і г.д.
Нада астраўё паправіць, гарох сушыць пара. Лісна В.-Дзв. Сырое сена сохне на астравінах. Крывое Тал. Будзем ставіць астроўкі - сушыць ячмень. Дуброва Шум. На астрыўках сушылі боб. Барсукі В.-Дзв., Дразды Беш., Астрэйкава, Грабяніца, Гунчанкі Віц., Ткачы Гар., Стасева Лёзн. -
477
астро безас.-прэдык. слова. Востра.
Ішла па жнеўніку, уся скалолася - астро. Арлея Пол. -
478
астроўкі гл. астраўё
-
479
астрыга, астряга ж. Прылада з завостраным канцом для лоўлі рыбы.
Астрыгай нікагда не лавіў. Доўжа Віц. Бувала, сідзіш у лодке, клюне пару раз, а на берегу астрягай рыбу калолі. Езярышча Гар. -
480
астрыўкі гл. астраўё
На запыт знайшлося 573 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць