На запыт знайшлося 573 артыкулы

  1. 481
    астряга гл. астрыга
  2. 482
    астукан зневаж. Чалавек, які стаіць нерухома на адным месцы.
    Стаіш ты, як астукан. Ноўка Гар.
  3. 483
    асуджоны дзеепрым. Асуджаны.
    Ён жа асуджоны, ці скора выйдзець. Порплішча Докш.
  4. 484
    асушка ж. Асушак, сухар.
    Пры такіх цэнах цяпер і асушку не выкінеш. Слабада Дубр.
  5. 485
    асцеўе, асціўё, асцяўё н., зб. Асцё.
    Колас малы, затое асцеўе выгнала. Малыя Пышнагоры Леп. Пакуль салому склала, дык набрала поўныя тапкі асціўя. Курмялёўка Леп. Асталося адно толькі асцяўё. Лукомль Чаш.
    Параўн. акоцця, ашака
  6. 486
    асцябаць зак. Абразіць, прынізіць.
    Чаму ты мяне так груба асцябаў? Бораўна Леп.
    Параўн. абрамізіць
  7. 487
    асцяўё гл. асцеўе
  8. 488
    асыпаць зак., с.-г. Акучваць.
    Ужо час падыходзіць бульбу асыпаць. Касары Уш. Асыпаў бульбу ўсю раніцу, а хто ж за мяне зробіць. Чэрнева Брасл.
    Параўн. акапваць, акопваць
  9. 489
    асыпка ж. Восыпка, вобмешка.
    Мяшок асыпкі дасталі парсючку. Чэрнева Брасл. Асыпкі трэба замешаць. Калінавая Міёр., Лукаўцы Пол.
  10. 490
    асялок м., перан., зневаж. Неразумны, дурны чалавек; аболтус.
    Мішка - асялок, гэта ўсе знаюць. Быцава Беш.
    Параўн. абалдуй, абалдуін, аплэвух, аплэвуш
  11. 491
    асянок, асянчук, асянюк м. Маладняк асенняга прыплоду.
    У мяне ягнёнак асянок, клець уцяпліць нада на зіму. Межава Арш. Гаспадарка ў яе малая, адзін кабанчык-асянчук. Дражакі Гар. Мой асянчук добра падрос. Антаполле Чаш. У добрага хазяіна глянь які асянюк ладны. Оўцы ў яго добрыя. Старое Сяло Уш., Даўгінава Міёр.
  12. 492
    атадар м., зневаж. Нелюдзімы чалавек.
    Што ты ходзіш атадарам? Ад усіх хаваешся? Ёды Шарк.
    Параўн. адлюднік
  13. 493
    атапак м. Ступня.
    Глянь, які вялікі атапак у мальца. А яшчэ ж дзіцёнак. Рыпіншчына Шум. Трэба напячы атапкі на печы, тады ўся хвароба выйдзе. Быцава Беш.
  14. 494
    атаўбавацца зак. Асесці, пасяліцца.
    У тэй вёсцы яны атаўбаваліся і жылі. Зубава Арш.
  15. 495
    атвал м. Уклон касы.
    Які атвал зробіш, так і каса касіць будзе. Жданы Шарк.
  16. 496
    атвод м. Участак лесу пад вырубку.
    Той сасняк ужэ пад атвод пусцілі. Бягомль Докш.
  17. 497
    атвона безас.-прэдык. слова. Палога, някрута.
    На берагу том було атвона. Бярэзніца Шум.
  18. 498
    атвоны прым. Палогі.
    А на раке бераг усягда быў атвоны. Барсукі В.-Дзв. А берагі ў нас атвоныя. Цясты В.-Дзв.
  19. 499
    аткрапаць зак. Разблытаць.
    Аткрапай провалаку. Урбаны Брасл.
  20. 500
    атласка ж. Атласная хустка.
    Надзену гэту атласку, красівая яна. Бігосава В.-Дзв.

Паведаміць пра недакладнасьць