-
541
ацечаства н. Імя па бацьку.
Маё ацечаства - Віктараўна. Гута Паст. -
542
ацірацца незак. Асыпацца.
Каласы ўжэ аціраюцца, перастаяў авёс. Агурні Глыб. -
543
аццяпель ж. Адліга.
У аццяпель ажно на вуліцу ні хочацца выхадзіць, дужа мокра. Ахрэмаўцы Брасл.
Параўн. аддуха II -
544
ацяміцца зак. Апамятацца, разабрацца ў новых, нечаканых абставінах.
Пакуль немцы ацяміліся, мы ўжо былі ў лесе. Бяседы Леп.
Параўн. агаломіцца -
545
ацяробкі, ацярэбкі мн., зб. Шалупінне ад бульбы.
Ацяробкі мы збіраем і варым свінням. Шасцярні Уш. Ацярэбкі ў кучу на двары ссыпай. Ілава Шум.
Параўн. аскробкі, ашкалёпкі -
546
ачапісты прысл. Тоўсты, трыбухаты.
Карова ў майго брата ачапістая і на малако добрая. Замкава, Латышы Глыб. -
547
ачароп'е н., зб. Абломкі разбітай пасуды.
Сабяры гэтае ачароп'е, выкінь і не парэж рукі. Астроўшчына Пол.
Параўн. аскабалак, аскалёпак, аскялэбак, аскяробак -
548
ачарпнуць зак. Зачарпнуць, набраць (вады).
Ай, этыя дзеці. Два часы просіш вядро вады ачарпнуць, і то лянуюцца. Таўкіні Шарк. -
549
ачмур м. Ачмурэнне.
Нейкі ачмур на мяне найшоў у лесе. Псуя Глыб. -
550
ачмуціць зак. Ашукаць, падмануць.
Я тады яго лоўка ачмуціла. Бяседы Леп.
Параўн. амманіць, абласуціць, ашалапуціць -
551
ачопкацца зак. Паправіцца пасля цяжкай хваробы, акрыяць, ачуняць.
Трохі была ачопкалася, то зразу хапілася за работу. Коравічы Чаш.
Параўн. акрэйбацца -
552
ачосы толькі мн. Ачоскі, адходы пры часанні льну.
Ачосы ў нас тожа йдуць у дзела. Можна ткаць палавікі, мешкавіну. Пішчалава Арш. -
553
ачурацца зак. Адцурацца, адрачыся.
Дзеці ачураліся ад маці. Якаўлевічы Арш. Ад жонкі ачураўся быў, а любіў жа. Белая Ліпа Сен. -
554
ачурудны прым. Прапашчы.
Ачурудны ты чалавек, п'яніца. Ушачы. -
555
ачуціцца зак. Апрытомнець, ачуцца.
Як ударыла галаву, толькі праз дзень ачуцілася. Галбея Паст. -
556
ачыпак м. Вочап.
Ваду нечым набраць - ачыпак зламалі. Слабодка Гар. -
557
ашака ж., зб. Асцё.
Адабралі насёна, але далей німа чаго дзяліць - ашака пашці адна. Захарнічы Пол. Зярно вельмі плахое - шмат ашакі. Мікалаёва Міёр.
Параўн. акоцця, асцеўе, асціўё, асцяўё -
558
ашакі мн. Высеўкі.
Прасеяла муку, ашакі курам замішаю. Сакольнікі Віц. Ашакі на корм свінням ідуць. Матырына Леп., Ёды Шарк.
Параўн. асеўкі, асіўкі -
559
ашалапуціць зак., экспр. Ашукаць, падмануць.
Лоўка яна цябе ашалапуціла. Булахі Глыб.
Параўн. абласуціць, амманіць, ачмуціць -
560
ашалона ж. Эшалон.
З Рыгі фарміравалі ашалону ў Германію. Узмёны Міёр.
На запыт знайшлося 573 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць