-
561
ашкалёпкі толькі мн. Шалупінне ад бульбы.
Ашкалёпкі звары разам з бульбай, свінка паесць. Галбея Паст.
Параўн. аскробкі, ацяробкі, ацярэбкі -
562
ашкір выкл. Вокліч, якім адганяюць авечак.
Ашкір! Пайшлі ў хлеў! Апанаскавічы Уш. -
563
ашкурыць зак. Акарыць, ачысціць ад кары.
Усё німа ўрэмя ашкурыць лес. Баяноўшчына Пол. -
564
ашлап м. Ачэп.
Буду лажыць ашлапы і ставіць кроквы. Сяляўшчына Рас. -
565
ашостак м. Прыпек.
Пастаў сковараду на ашостак. Юнькі Паст. -
566
ашушкацца зак. Ухутацца, цёпла апрануцца.
Як на север ашушкаўся. Дварчаны Паст. Так ашушкалася, ледзь ногі цягну. Колпіна Сен., Варапаева, Чорнае Паст.
Параўн. абдзецца -
567
ашчапенец м. Адшчапенец, адзінокі чалавек.
Так і пражыў век ашчапенцам. Дрыгучы Міёр. -
568
ашчапіцца зак. Абхапіцца рукамі, моцна абняцца.
Браты ашчапіліся, адпускаць адзін аднаго ні хочуць. Ліпаўкі Докш. -
569
ашчапіць зак. Абхапіць рукамі, моцна абняць.
Ашчапіў за шыю і ні атарваць. Язвіна Шум.
Параўн. абшчалепіць -
570
ашчачэрыцца зак. Занервавацца (пра свойскіх жывёл, птушак).
Як вынесу ім ягады гнілыя, а яны, ты знаеш, ашчачэруцца і глядзяць, не хочуць есць, а патом і з'ядуць. Гараны Пол. -
571
ашыбнуцца зак. Памыліцца.
Кажыцца, правільна шчытаў, а нейдзі ашыбнуўся. Барсукі Дубр., Арцёмава Лёзн., Забор'е Рас. -
572
ашэстак м. Жэрдка пад столлю ў хаце ці ў бані.
Калбасы, можа, на ашэстак перад шчытком пака павешаем. Туркова Міёр. -
573
аягніцца зак. Акаціцца, нарадзіць ягнят.
Мая авечачка маладзенькая аягнілася. Астроўшчына Пол.
На запыт знайшлося 573 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць