На запыт знайшлося 573 артыкулы

  1. 501
    атміраць незак. Паміраць.
    Старыя людзі ўжо атміраюць. Галбея Паст.
  2. 502
    атока ж. Затока.
    Зноў сёліта атока разліецца. Новы Двор В.-Дзв. У нашай атокі добра краснапёркі ловяцца. Клясціцы Рас.
  3. 503
    атопак м.
    1. Лапаць.
    Мой дзед хадзіў у атопках. Абольцы Тал.
    2. перан., зневаж. Бадзяга, валацуга.
    А Мішка, атопак, учора зноў напіўся і хадзіў па дзярэўні. Шацяні Сен.
  4. 504
    атора, аторя ж., адз. Амецце.
    Атору злажыце ўбок. Краснаполле Рас. Намялі кучу аторі, ні знаю, куды з ёю і дзівацца. Барсукі Дубр.
  5. 505
    атразанкі гл. абразанікі
  6. 506
    атрамэнта ж. Атрамант, чарніла.
    Зараз усякія ручкі модныя, а раней пісалі пяром і атрамэнтай. Нурава В.-Дзв. Мне ж нада напісаць, і ён прыносіць мне гэтую атрамэнту. Гарадзец Шарк.
  7. 507
    атранак м. Ранак.
    Атранак зайграў - пара скаціну ў поле весці. Далуева Шум. Ужо і атранак, пара за работу прымацца. Галі Шум.
  8. 508
    атраўленік м., бат. Падобны да баравіка ядавіты грыб, які сінее ад дотыку.
    Атраўленікі ні гадзяцца для яды. Дразды Беш.
    Параўн. абманка II
  9. 509
    атраха аг., зневаж. Абыякавы да ўсяго чалавек.
    Ай, атраха, ці будзіць з яго толк? Баева Дубр.
  10. 510
    атрізанікі, атрізанкі гл. абразанікі
  11. 511
    атропкі, атрэпы толькі мн. Адходы пры апрацоўцы льну церніцай, атрэп'е.
    Атропкі ата льна нікому не патрэбныя. Андронавічы Віц. Прынясла атрэпы ды пазатыкала дзіркі ў хляве. Сарокі Глыб.
    Параўн. абмялкі
  12. 512
    атруіць зак. Атруціць.
    Мо яна мяне атруіць хацела? Замхава Глыб.
  13. 513
    атрэпы гл. атропкі
  14. 514
    атрэчны прым. Не такі, як іншыя, асаблівы.
    Во дзе атрэчная баба, усё ў яе не так, як у людзей. Драбаўшчына Глыб. Такія цяпер дзеці атрэчныі сталі, только тукаеш на іх, як на ваўкоў. Жары Рас.
    // Недарэчны.
    Да чаго ж я не люблю цяперашняй моды, такая яна атрэчная. Арэхаўна Уш.
  15. 515
    атрэчча аг. Чалавек упарты, наравісты, які нікому не падпарадкоўваецца.
    На мінулым тыдні як паляцеў з матацыкла, я думала, шыю зломіць. Але ж такоя атрэчча, усё раўно ездзіць. Марынцы, Тараскі Чаш.
  16. 516
    атстой м., адз.
    1. Сметанковы слой, які здымаюць з верху кіслага малака.
    Малако слівалась у атстойнікі, а патом снімаўся атстой. Скрыпкі Гар.
    2. Асадак.
    Верх злей у чашку, а атстой выллі вон. Двухполле Гар.
  17. 517
    атстойнік м. Пасудзіна для адстойвання малака.
    Добра зараз - пайшоў у магазін, а там табе й малако, і смятана, і тварагі, а смятану раней у атстойніках атстайвалі, масла ў маслабойках калацілі; бывала, ад сілы аж хрэст ламаўся. Гунчанкі Віц. Не забудзься атстойнік у ваду паставіць, а то малако скісніць. Мікалаёва Міёр.
  18. 518
    атсырвацца незак. Плеснець.
    Атсырваіцца хлеб. Магуны Паст.
  19. 519
    аттудава прысл. Адтуль.
    Аттудава прышла гэта туча. Бігосава В.-Дзв.
  20. 520
    атымалка, атыманка, атымка, атымачка, атымашка гл. аднімка

Паведаміць пра недакладнасьць